Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Дэінстытуалізацыя

Дэінстытуалізацыя – працэс арганізацыі жыццядзейнасці мясцовых супольнасцяў, пры якім комплекс неабходных паслуг функцыянуе так, каб людзі з любымі, самымі складанымі адрозненнямі ад “нормы” мелі магчымасць без дыскрымінацыі вызначаць свой ​​лад жыцця. У прыватных выпадках гэта выяўляецца ў рэальнай магчымасці чалавекам весці лад жыцця без крытычнай неабходнасці выбіраць паміж пражываннем дома альбо ў інтэрнаце (інстытуцыйна) і здольнасцю мець дастатковыя магчымасці для адказнага і самастойнага выбару. З пазіцыяў дзяржаўнага будаўніцтва гэта выяўляецца ў фармаванні сістэмы сацыяльнай абароны, якая забяспечвае чалавека такімі ўмовамі пражывання, пры якіх ён, незалежна ад любых наяўных парушэнняў, можа паспяхова спраўляцца з узніклымі перашкодамі і праблемамі, што гарантуе рэалізацыю правоў чалавека.

Грамадскія адносіны павінны будавацца на прынцыпах поўнага і ўсялякага ўключэння індывіда ў жыццё грамадства. Падобная мадэль забяспечвае такія ўмовы жыццядзейнасці, пры якіх кожная асоба мае магчымасць незалежнага пражывання ў мясцовых супольнасцях і забяспечаная для гэтага адпаведнымі мерамі і ўмовамі з боку супольнасці, якія выключаюць неабходнасць выдзялення/выключэння/высялення на падставе інваліднасці або яе наступстваў.

Старонка кампаніі

Падпішы сэрцам

Інфармацыйная кампанія “Падпішы сэрцам” скіраваная на папулярызацыю ідэяў “Канвенцыі аб правах інвалідаў”. У ходзе кампаніі будзе праходзіць падпісанне Мемарандума “Аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў”.

Мы прапануем усім людзям, арганізацыям, ініцыятывам, якім блізкія прынцыпы Канвенцыі аб правах інвалідаў, далучыцца да нашай кампаніі і разгледзець магчымым для сябе падпісанне Мемарандума. Мы будзем рады ўсім! Ваш подпіс – гэта важны крок да прыняцця Канвенцыі аб правах інвалідаў Рэспублікай Беларусь.

Старонка кампаніі

Даступнасць

У рамках сваёй дзейнасці Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць інфармацыйную кампанію “Даступнасць”. Галоўная задача кампаніі – пашыраць панятак “даступнасць” у свядомасці грамадскасці і садзейнічаць ліквідацыі для людзей з інваліднасцю ўсялякіх бар’ераў: ментальных, архітэктурных, эканамічных, прававых.

 

Старонка кампаніі

Навіны кампаній

/Даступнасць/ “Мова нанова” пра людзей з інваліднасцю: галоўнае не слова, а паняцце

/Даступнасць/ "Інваліднасць па-беларуску": жадаеш ведаць больш?

/Даступнасць/ У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці 2014 (+ праграма)

/Падпішы сэрцам/ Маладыя дызайнеры стварылі крэатыўную сацыяльную рэкламу аб правах людзей з інваліднасцю

/Даступнасць/ Як зрабіць нефармальную адукацыю даступнай для ўсіх?

/Даступнасць/ Нацыянальныя СМІ пішуць пра занятасць людзей з інваліднасцю мала і павярхоўна

/Даступнасць/ 8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання «Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ»

/Падпішы сэрцам/ Мемарандум аб далучэнні да добраахвотнага абавязацельства прытрымлівацца прынцыпаў Канвенцыі аб правах інвалідаў

/Падпішы сэрцам/ "Падпішы сэрцам" Канвенцыю аб правах інвалідаў

/Даступнасць/ Веданне моваў і цёплае стаўленне робяць Сочы больш даступнымі