Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці 2014 (+ праграма)

13/05/2014

У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці. Калі вы падзяляеце нашыя мэты і задачы, то вашы мерапрыемствы могуць стаць часткай нашага мерапрыемства! Даступнасць для ўсіх - больш магчымасцяў для кожнага.

Тыдзень Даступнасці будзе праводзіцца ў Беларусі ў другі раз. Мерапрыемства прысвечанае пытанням усіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю. Ініцыятарам падзеі выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Тыдзень Даступнасці - гэта інклюзіўное, нефармальнае,  унікальнае і адкрытае для ўсіх мерапрыемства. Больш падрабязна пра мэту і задачы паглядзець тут.

Тыдзень Даступнасці 2014 будзе ўключаць мерапрыемствы, арганізаваныя непасрэдна Офісам па правах людзей з інваліднасцю, і мерапрыемствы, арганізаваныя партнёрамі Офіса, якія падзяляюць мэты і задачы Тыдня Даступнасці.

Праграма *

*Праграма ўдакладняецца

Калі вы падзяляеце нашыя мэты і задачы, то вашы мерапрыемствы могуць стань часткай Тыдня Даступнасці. Даступнасць для ўсіх - больш магчымасцяў для кожнага.

Мерапрыемствы, што папярэднічаюць Тыдню Даступнасці  - 2014

22 траўня. Чацвер

10.00-12.00 Прэзентацыя справаздачы маніторынгу безбар'ернасці інфраструктуры Чэмпіянату свету па хакеі 2014

г. Мінск

26 траўня. Панядзелак

19.00-21.00 Моўныя курсы "Мова нанова” па тэме «Інваліднасць»

г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў », пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны

Тыдзень Даступнасці - 2014

31 мая -1 чэрвеня. Субота-Нядзеля

Другі міжнародны фестываль The Beatles 

Хутар Шаблі. Валожынскі раён (100 км ад Мінска)

1 чэрвеня. Нядзеля

Паказ фільма «Сіндром панка»

г. Гродна. Уваход вольны

2 чэрвеня. Панядзелак      

13.00-14.00 Прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця “Тыдня Даступнасці – 2014”

3 чэрвеня. Аўторак

18.00-20.00 Публічная дыскусія “Ўніверсальны дызайн у Беларусі: ідэальнае бачанне і практычныя перспектывы”»

г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны

4 чэрвеня. Серада

16.00-20.00 Форум даступнасці

г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны

7 чэрвеня. Субота

Свята

г. Мінск, гарадскі парк імя М. Горкага.

10 чэрвеня. Аўторак

18.00-20.00 Адкрытая пляцоўка «Як арганізаваць даступнае мерапрыемства?»

г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», пр. Незалежнасці, 37а.  Уваход вольны

Мерапрыемствы пасля Тыдня Даступнасці - 2014

5 ліпеня. Субота

Фестываль «Вольнае паветра 2014»

Хутар Шаблі. Валожынскі раён (100 км ад Мінска)