Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Мемарандум аб далучэнні да добраахвотнага абавязацельства прытрымлівацца прынцыпаў Канвенцыі аб правах інвалідаў

04/04/2014

Мы, грамадзяне, персанальна, а таксама ў складзе арганізацыяў, аб'яднанняў, супольнасцяў і грамадскіх ініцыятываў, створаных намі,

прызнаючы, што кожны чалавек валодае ўсімі прадугледжанымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ў Міжнародных пактах аб правах чалавека правамі і свабодамі без якога б там ні было адрознення,

пацвярджаючы ўсеагульнасць, непадзельнасць, узаемазалежнасць і ўзаемазвязанасць усіх правоў чалавека і асноўных свабодаў, а таксама неабходнасць гарантаваць людзям з інваліднасцю поўнае карыстанне імі без дыскрымінацыі,

прызнаючы таксама, што дыскрымінацыя ў дачыненні да любой асобы па прыкмеце інваліднасці ўяўляе сабой ушчамленне годнасці і каштоўнасці, уласцівых чалавечай асобе,

прызнаючы далей разнастайнасць людзей з інваліднасцю і згаджаючыся прымаць, што “чалавек з інваліднасцю” адносіцца да асобаў з устойлівымі фізічнымі, псіхічнымі, інтэлектуальнымі або сэнсарнымі парушэннямі, якім узаемадзеянне з рознымі матэрыяльнымі перашкодамі і адмоўным да сябе стаўленнем можа перашкаджаць іх паўнавартаснаму ўдзелу ў жыцці грамадства, незалежна ад наяўнасці ўстаноўленага статусу інваліда,

добраахвотна прымаем на сябе абавязацельства ў сваёй дзейнасці і паўсядзённым жыцці прытрымлівацца палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН, 2006), яе прынцыпаў:

a) шанаванне ўласцівай чалавеку годнасці, яго асабістай самастойнасці, уключаючы свабоду рабіць свой уласны выбар, і незалежнасці;

b) недыскрымінацыя;

c) поўнае і эфектыўнае ўцягванне і ўключэнне ў грамадства;

d) шанаванне асаблівасцяў людзей з інваліднасцю і іх прыняцце ў якасці кампанента людской разнастайнасці і часткі чалавецтва;

e) роўнасць магчымасцяў;

f) даступнасць;

g) роўнасць мужчын і жанчын;

h) шанаванне ў дзецях з інваліднасцю здольнасцяў, якія развіваюцца, і шанаванне іх права захоўваць сваю індывідуальнасць

падтрымліваць і праяўляць салідарнасць з усімі навакольнымі, якія таксама падзяляюць палажэнні Канвенцыі і кіруюцца імі;

спрыяць распаўсюджванню інфармацыі пра Канвенцыю і яе палажэнні.

Гэтае пагадненне з’яўляецца пагадненнем аб намерах і не нясе для падпісантаў якіх бы то ні было дадатковых абавязацельстваў.

Вы можаце падпісаць Мемарандум усёй арганізацыяй, можаце – як фізічная асоба, узяўшы на сябе абавязацельства прытрымлівацца прынцыпаў Канвенцыі ў сваім вобразе жыцця, на працы.