Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

“Мова нанова” пра людзей з інваліднасцю: галоўнае не слова, а паняцце

27/05/2014

Якія паняцці варта ведаць пра інваліднасць, як паводзіць сябе з людзьмі, якім яна ўласцівая, і што рабіць, каб не адчуваць сябе выключаным з жыцця грамадства, распавядалі ўдзельнікі моўных курсаў учора. Тэмай заняткаў стала “Інваліднасць па-беларуску”, мерапрыемства ладзілася ў межах “Тыдня Даступнасці 2014”.

– На курсы ходзіць вельмі шмат людзей, і мы разумеем грамадскую адказнасць, таму і ўздымаем такія тэмы, – распавядае арганізатар Глеб Лабадзенка. – Са слухачамі мы ўжо размаўлялі пра правы чалавека, будуць тэмы пра экалогію і гендар. Наша грамадства малаадукаванае ў гэтых накірунках, але без гэтых ведаў немагчыма ўявіць сучаснага еўрапейскага чалавека, што прызнае агульначалавечыя каштоўнасці.

Глеб дадаў, што і самі арганізатары адкрылі для сябе новыя рэчы: аказваецца, нельга казаць “чалавек з абмежаванымі магчымасцямі”, бо атрымліваецца, што ёсць і чалавек з неабмежаванымі. Лепш выбіраць выраз “людзі с інваліднасцю”. “Можна казаць “чалавек з дадатковымі патрэбамі,” – прагучала з залі.

У гэтым і сэнс курсаў – паказаць гнуткасць беларускай мовы і яе жывасць, тое, як яна можа прыстасоўвацца пад час і патрэбы грамадства. “Стэрыльная” мова не можа быць жывой, зазначаюць арганізатары курсаў.

Словы на беларускую мову могуць перакладацца проста, а могуць мець і невідавочныя, але больш блізкія па сэнсу эквіваленты. Напрыклад, “инвалидная коляска” – вазок, “костыли” – мыліцы; “приспособленные туалеты” – прыстасаваныя прыбіральні и г.д.

– Самае важнае – гэта нават не слова, а паняцце, а таксама разуменне аб тым, як сябе паводзіць з людзьмі, якія маюць інваліднасць. Сустракаючы іх, мы часта не ведаем гэтага, – кажа Глеб. – Не трэба ківаць чалавеку з парушаным маўленнем, калі яго не разумееце, проста папрасіце паўтарыць – і той ацэніць вашыя намаганні пачуць яго. Чалавеку з парушэннем зроку варта прадставіцца і ўдакладніць, хто вы такі, прадставіць яго іншым, каб не выключаць з кола зносін. Калі нехта ўпаў на вуліцы, паспрабуйце дазнацца прычыну – не варта думаць, што падаюць толькі п’яныя. Памятайце, што стаўленне – гэта асноўнае.