Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • Сёмы "Бюлетэнь па правах людзей з інваліднасцю" (Люты, 2013)

    6 сакавіка 2013

    Прадстаўляем Вашай увазе Бюлетэнь па правах людзей з інваліднасцю, сёмы выпуск (Люты 2013 года).
    Дакумент адчыняецца ў фармаце PDF з дапамогай праграмы Adobe Reader.

  • Даступнасць прававой дапамогі людзям з інваліднасцю

    4 сакавіка 2013

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў 28 лютага 2013 года круглы стол «Даступнасць прававой дапамогі людзям з інваліднасцю». Мерапрыемства прайшло ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць». Партнёрам падзеі выступіла Юрыдычная клініка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

  • Канферэнцыя праекту «Зэро» 2013 года

    1 сакавіка 2013

    Фонд Эсль, Рада «Будучыня свету» і Банк Аўстрыі аб'ядналі намаганні, каб склікаць міжнародную канферэнцыю ў Вене, Аўстрыя. Арганізатары, у супрацоўніцтве з Міжнароднай арганізацыяй працы, маюць намер павысіць інфармаванасць аб інавацыйных рашэннях з усяго свету, з дапамогай якіх рэалізуюцца правы на працу асобаў з інваліднасцю. Канферэнцыя заклікана ўзмацніць прыхільнасць усіх зацікаўленых асобаў садзейнічанню, абароне і прасоўванню правоў людзей з інваліднасцю і паляпшэнню сітуацыі з іх занятасцю.

  • Адбылася прэзентацыя вынікаў праекта "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя"

    14 лютага 2013

    Скончыўся праект "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя", які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

    Прэзентацыя вынікаў праекта адбылася 6 лютага 2013 года. Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадставіў увазе тых, хто сабраўся, выдадзеныя паводле вынікаў праекта "Дапаможнік у маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю" і Інструмент для абследавання даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў.

  • Вынікі праекта "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя"

    6 лютага 2013

    Скончыўся праект "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя", які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Каардынатарам праекта выступіла эксперт па правах людзей з інваліднасцю Галіна Крот.

    Паводле вынікаў праекта мы падрыхтавалі і выдалі «Дапаможнік у маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю» пад агульнай рэдакцыяй Г. Крот і распрацавалі Інструмент для абследавання даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў. Прэзентацыя вынікаў праекта адбудзецца 6 лютага 2013 года.

  • Запрашаем на прэзентацыю вынікаў праекта "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя"

    29 студзеня 2013

    Паважаныя калегі!

    Скончыўся праект "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя", які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

    Па выніках праекта мы падрыхтавалі і выдалі "Дапаможнік па маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю" і распрацавалі інструмент па абследаванню даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў. Прэзентацыя вынікаў праекта адбудзецца 6 лютага 2013 года.

    Спікеры і госці:

  • Выйшаў шосты "Бюлетэнь па правах людзей з інваліднасцю" (Студзень, 2013)

    29 студзеня 2013

    Прадстаўляем Вашай увазе Бюлетэнь па правах людзей з інваліднасцю, шосты выпуск (Студзень 2013 года).

    Дакумент адчыняецца ў фармаце PDF з дапамогай праграмы Adobe Reader.
     

  • Судовыя справы. Агляд

    25 студзеня 2013

    На працягу 2012 года Офіс па правах людзей з інваліднасцю назіраў і аказваў садзейнічанне ў некалькіх прэцэдэнтных судовых разглядах у сферы абароны правоў людзей з інваліднасцю. Усе судовыя справы завяршыліся на карысць пазоўнікаў - людзей з інваліднасцю, якія адстойваюць свае правы. Праз некаторы час мы звярнуліся да пазоўнікаў з пытаннямі: "Што адбылося пасля заканчэння судовага разбору? Ці прыведзены ў выкананне судовыя рашэнні?"

    Судовая справа Халецкага: працоўныя адносіны

  • Выйшаў пяты "Бюлетэнь па правах людзей з інваліднасцю" (Снежань, 2012)

    8 студзеня 2013

    Прадстаўляем Вашай увазе Бюлетэнь па правах людзей з інваліднасцю, пяты выпуск (Снежань 2012 года). 

    Дакумент адчыняецца ў фармаце PDF з дапамогай праграмы Adobe Reader.

  • З надыходзячым Новым годам і Раством Хрыстовым!

    24 снежня 2012

    Паважаныя чытачы, калегі, сябры!

    Падыходзіць да свайго завяршэння 2012... Год, які застанецца ў нашай памяці сваімі падзеямі, важнымі сустрэчамі, вырашанымі задачамі, поспехамі і, вядома ж, канцом свету, які так і не адбыўся :) Хай стары год сыходзіць і саступае месца ўсяму новаму і цікаваму, што чакае нас у 2013!

    Усе мы марым пра шчасце... Кожнаму чалавеку важна, каб яго любілі, разумелі, упрымалі як роўнага і патрэбнага.

    Кожны чалавек хоча знайсці сваё месца ў жыцці і на зямлі: працаваць, выхоўваць дзяцей, прыносіць карысць, займацца творчасцю.

  • Старонкі