Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”

16/01/2012

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

“Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”

Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”. Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю скіраваная на прасоўванне панятку інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці мы абапіраемся на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў (далей Канвенцыі).

Мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве.

Змястоўныя патрабаванні да конкурсных прац:

Конкурсныя працы павінны быць прадстаўлены ў выглядзе дакументу-перакладу артыкулаў 1, 2, 3 і 4 Канвенцыі на беларускую мову. Пераклад павінен быць выкананы ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі беларускай мовы. Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных прац будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі.

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац:

Працы павінны дасылацца ў электронным выглядзе. Шрыфт - Time New Roman 12 шрыфт. Праца ўтрымоўвае пераклад 1, 2, 3 і 4 артыкулаў Канвенцыі. Дапускаюцца да разгляду журы працы, дасланыя ў тэрмін да 1 сакавіка 2012 года.

Дасланыя працы не вяртаюцца аўтарам.

Журы конкурсу:

Працы будзе ацэньваць кампетэнтнае журы, якое складаецца са спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і лінгвістыкі (юрысты, мовазнаўцы, выкладчыкі, журналісты). Журы працуе ў два этапы. Спачатку - адбірае short-list, затым - калегіяльна выбірае пераможцу.

Пераможца конкурсу:

Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук.

Пераможца таксама атрымае права і прывілей цалкам перакласці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты.

Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.

Аўтарскае права:

Дасылаючы працы на конкурс, вы згаджаецеся з тым, што гэтыя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі з мэтай прасоўвання ідэяў роўнасці і заахвочвання правоў людзей з інваліднасцю ў СМІ (як электронных, так і друкаваных), паліграфічнай прадукцыі. Арганізатары гарантуюць, што выкарыстанне матэрыялаў не цягне за сабой камерцыйнай выгады. Выкарыстанне матэрыялаў ажыццяўляецца з указаннем поўнага імя аўтара і на бязвыплатнай аснове.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў:

Да ўдзелу дапускаюцца ўсе, хто даслаў конкурсныя працы і карэктна запоўненую анкету ўдзельніка да 1 сакавіка 2012 года на адрас info@disright.org (з назвай “Пераклад”). Рашэнне журы будзе прынятае да 15 сакавіка 2012 года.