Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю правёў інфармацыйныя дні ў Гродне і Брэсце

01/02/2012
Пачаўся рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць", якую праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Першыя інфармацыйныя дні прайшлі ў Гродне і Брэсце.
 
На сустрэчах з прадстаўнікамі грамадскасці, прэсы, грамадскіх і дзяржаўных арганізацыяў выступіў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Галоўная тэма, якую абмяркоўвалі прысутныя - Даступнасць у сферы інваліднасці, архітэктурная, эканамічная, ментальная, прававая. Акрамя таго, вялікая ўвага падчас сустрэчаў была нададзеная Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН) і механізмах абароны правоў людзей з інваліднасцю.
 
На працягу інфармацыйных дзён працавала бясплатная юрыдычная кансультацыя для людзей з інваліднасцю.
 
Наступныя інфармацыйныя дні пройдуць у Віцебску (08.02), Магілёве (15.02) і Гомелі (16.02). Заключная сустрэча рэгіянальнага этапу інфармацыйнай кампаніі "Даступнасць" адбудзецца 21 лютага ў Мінску.
 
Для атрымання больш поўнай інфармацыі, а таксама для акрэдытацыі (рэгістрацыі) на наступныя інфармацыйныя дні неабходна адправіць заяўку на e-mail: : [email protected] Тэлефон +375 25 9090602.
 
Для прадстаўнікоў СМІ e-mail: [email protected] Тэлефон +375 25 9090602.
 
Падрабязнасці на сайце www.disright.org