Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю падвёў вынікі конкурсу эсэ і навуковых працаў па тэме "Даступнасць і інваліднасць. Канвенцыя аб правах інвалідаў"

31/01/2012

30 студзеня адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і пераможцаў конкурсу эсэ і навуковых працаў па тэме "Даступнасць і інваліднасць. Канвенцыя аб правах інвалідаў", які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Першае месца заняла праца Настассі Янучак. Настасся - студэнтка 5 курса факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Праца Настассі прысвечана Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН).

Другое і трэцяе месцы атрымалі Яўген Шаўко і Юлія Катаржынская.

Таксама тры аўтары атрымалі дыпломы ў спецыяльнай намінацыі "За жыццёвую пазіцыю": Аляксандр Тамковіч, Вольга Рыбачук і Святлана Ермакова. Працы гэтых аўтараў былі адзначаныя журы асабліва.

Нагадваем, што конкурс эсэ і навуковых працаў быў абвешчаны восенню 2011 года. Мэтай конкурсу было пашырэнне ведаў аб праблематыцы правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, прасоўванне ідэяў роўнага ўдзелу, даступнасці і ўключэння для кожнага, развіццё экспертнага патэнцыялу ў сферы правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі.

Усе працы будуць апублікаваныя на сайце Офіса па правах людзей з інваліднасцю www.disright.org