Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Адбылася прэс-канферэнцыя "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"

01/12/2011
1 снежня 2011 г. адбылася прэс-канферэнцыя асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю».
 
Тэма прэс-канферэнцыі: Даклад (альтэрнатыўны) аб стане забеспячэння і выканання правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
 
Спікерам выступіў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
 
У сваім выступе С.Драздоўскі распавёў пра місію Офіса па правах людзей з інваліднасцю і растлумачыў, чаму Офіс падрыхтаваў гэты Даклад: «Офіс - арганізацыя новага пакалення, узнікненню якой шмат у чым спрыяла з’яўленне Канвенцыі. Офіс імкнецца да цэласнага погляду на праблемы ў грамадстве праз прызму інваліднасці. Грамадства моцнае настолькі, наколькі ў ім моцны кожны. Мы перакананыя, што толькі поўнае ўключэнне людзей з інваліднасцю ў жыццё грамадства можа садзейнічаць гарманічнаму развіццю грамадства, і наогул яго ўстойліваму развіццю. Офіс - гэта каманда прафесіяналаў, якія ставяць для сябе задачай прапаноўваць грамадству магчымасць разглядаць праблему інваліднасці як праблему правоў чалавека. Офіс не з’яўляецца інструментам для адстойвання якіх-небудзь інтарэсаў адных сацыяльных групаў перад іншымі. Мы, займаючы незалежную пазіцыю, заснаваную на правах чалавека, прапануем вырашэнне праблемаў інваліднасці. І для гэтага мы шырока выкарыстоўваем і прыўносім спосабы ды інструменты вывучэння і заахвочвання правоў чалавека ў сферу вырашэння праблемаў інваліднасці».
 
 
Таксама сп. Драздоўскі патлумачыў чаму Даклад названы Альтэрнатыўным: «Альтэрнатыўны даклад - гэта спосаб пашырэння магчымасцяў зірнуць на праблему інваліднасці. Альтэрнатыўны даклад - гэта літаральна «другі» даклад, які дапаўняе даклад, падрыхтаваны афіцыйнымі крыніцамі. Альтэрнатыўны даклад прапануе зірнуць на праблемы інваліднасці з гледзішча зместу правоў людзей з інваліднасцю, г.зн. з гледзішча саміх інвалідаў. Але, пры гэтым, даклад строга прытрымліваецца практык падрыхтоўкі дакладаў па міжнародных абавязацельствах у сістэме ААН, рэкамендацыяў Камітэта ААН па правах інвалідаў».
З поўнай версіяй Альтэрнатыўнага Дакладу аб стане забеспячэння і выканання правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама з кароткім аглядам (Summary) дакумента Вы можаце пазнаёміцца тут: