Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

ПАМЯТКА АБ ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯНАЎ

У адпаведнасці з артыкулам 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы”.
 
Віды зваротаў:
 

 зварот

індывідуальная або калектыўная прапанова, заява, скарга грамадзянiна (грамадзянаў) у дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (службовай асобе), выкладзеныя ў вуснай або пісьмовай форме

 

прапанова

рэкамендацыі па паляпшэнні дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацыяў (службовых асобаў), удасканаленні прававога рэгулявання адносінаў у дзяржаўным і грамадскім жыцці, вырашэнні пытанняў эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і іншых сфераў дзейнасці дзяржавы і грамадства

 

заява

хадайніцтва аб рэалізацыі правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў грамадзяніна (грамадзянаў), не звязаных з іх парушэннем

 

скарга

патрабаванне аб аднаўленні правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў грамадзяніна (грамадзянаў), парушаных дзеяннямi (бяздзейнасцю) службовых асобаў дзяржаўных органаў, iншых арганiзацыяў або грамадзянаў

 

ананімны зварот

зварот грамадзянiна (грамадзянаў) у дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да службовай асобы), у якім не пазначаны яго (іх) прозвішча, імя, імя па бацьку ці звесткі аб месцы жыхарства і (або) работы (вучобы) альбо адсутнічае асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзянаў)

 

 
 
ХТО можа звярнуцца:
• грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi (да службовых асобаў);
• законныя прадстаўнікі недзеяздольных грамадзянаў ад іх імя;
• замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у межах іх правоў і свабодаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Зварот грамадзянаў можа быць як асабістым, так і праз свайго прадстаўніка.
 
ШТО павінны ўтрымліваць пісьмовы зварот:
• назва і (або) адрас дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі (пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку службовай асобы), у якія накіроўваецца зварот;
• прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, звесткі пра яго месца жыхарства і (або) работу (вучобу);
• выкладанне сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі);
• асабісты подпіс грамадзяніна.
Да пісьмовых зваротаў могуць прыкладацца:
• дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы асобы, якая звяртаецца ад імя іншага грамадзяніна ў выпадках прадстаўлення інтарэсаў апошняга альбо ў выпадку прадстаўлення інтарэсаў недзеяздольных грамадзянаў. Гэта могуць быць копіі даверанасці, рашэння суда, пасведчання аб нараджэнні, акта дзяржаўнага органа, іншых дакументаў;
• копіі рашэнняў (адказаў), прынятых (дадзеных) раней па зваротах службовымі асобамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў, а таксама іншыя дакументы, неабходныя для разгляду зваротаў.
 
 
Грамадзяне пры разглядзе зваротаў маюць права:
• знаёміцца ​​з матэрыяламі, звязанымі з разглядам зваротаў, у той меры, у якой гэта не закранае правы іншых грамадзянаў і не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай i (або) іншай таямніцы, што ахоўваецца законам;
• адмовіцца ад скіраваных імі пісьмовых зваротаў да прыняцця па іх рашэнняў дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі (службовымі асобамі), скіраваўшы адпаведную пісьмовую заяву ў дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi (службовым асобам);
• абскарджваць рашэнні, прынятыя па iх зваротах, у вышэйшыя дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi (вышэйшым службовым асобам) i (або) у суд.
 
 
Службовыя асобы пры разглядзе зваротаў абавязаны:
• выконваць патрабаванні, устаноўленыя Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзянаў;
• прымаць меры для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага i своечасовага разгляду зваротаў;
• прымаць законныя і абгрунтаваныя рашэнні;
• пісьмова інфармаваць грамадзянаў аб рашэннях, прынятых у выніку разгляду пісьмовых зваротаў, аргументаваўшы iх прыняцце;
• растлумачваць парадак абскарджання рашэнняў, прынятых па зваротах;
• забяспечваць кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах;
• прымаць у межах сваёй кампетэнцыі меры дзеля аднаўлення парушаных правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў грамадзянаў;
• вырашаць ва ўстаноўленым парадку пытанні аб прыцягненні да адказнасці асобаў, па віне якіх дапушчаныя парушэнні правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў грамадзянаў.
 
Дзеянне Закона не распаўсюджваецца на звароты:
• якія разглядаюцца ў парадку канстытуцыйнага, крымінальнага, грамадзянскага, гаспадарчага судаводства, а таксама судаводства па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
• для якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены iншы парадак накiравання i разгляду ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях (службовымі асобамі).
 
Тэрміны накіравання зваротаў, пропуск тэрмінаў:
Накіраванне грамадзянамі прапановаў і заяваў тэрмінам не абмежаванае.
Скаргі могуць быць накіраваныя грамадзянамі не пазней за тры гады з дня парушэння правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў грамадзянаў або з дня, калі ім стала вядома аб іх парушэнні.
Ананімныя звароты разгляду не падлягаюць, за выключэннем зваротаў, якія змяшчаюць звесткі аб рыхтаваным, учыняемым або ўчыненым злачынстве.
У выпадку пропуску тэрмiну накіравання скаргі службовыя асобы дзяржаўных органаў, iншых арганiзацыяў маюць права адмовіць у яе разглядзе. Пісьмовы адказ аб гэтым павінен быць матываваным і накіраваны грамадзяніну ў пяцідзённы тэрмін. Калі ж тэрмін прапушчаны па ўважлiвых прычынах (цяжкая хвароба, iнвалiднасць, працяглая камандзіроўка і іншыя прычыны), наяўнасць якіх пацвярджаецца адпаведнымі дакументамі, прадстаўленымі грамадзянінам, гэты тэрмін падлягае аднаўленню праз рашэнне кiраўнiка дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі або ўпаўнаважанай ім службовай асобы, і скаргі разглядаюцца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.
 Пісьмовыя звароты, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, могуць быць пакінутыя без разгляду з паведамленнем грамадзянам у пяцідзённы тэрмін аб прычынах пакідання зваротаў без разгляду. Пасля ліквідавання парушэнняў грамадзяне маюць права зноў звярнуцца ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да службовай асобы).
 
Парадак разгляду пісьмовых зваротаў:
Пісьмовыя звароты, накіраваныя з захаваннем усіх вышэйапісаных патрабаванняў падлягаюць абавязковаму разгляду службовымі асобамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у звароце.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:
• звароты не адпавядаюць указаным у Законе і Указе патрабаванням;
• у зваротах змяшчаюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
• тэкст звароту не паддаецца чытанню;
• звароты падлягаюць разгляду толькі ў парадку канстытуцыйнага, крымінальнага, грамадзянскага, гаспадарчага судаводства, судаводства па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў іншым парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Калі ж пісьмовыя звароты паступілі ў дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi (службовым асобам), да кампетэнцыi якiх не адносiцца вырашэнне падобных пытанняў, то:
• альбо ў пяцідзённы тэрмін яны накіроўваюцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi (службовым асобам) з паведамленнем аб гэтым грамадзянам;
• альбо на гэтыя звароты грамадзянам у пятнаццацiдзённы тэрмiн даецца адказ з растлумачэннем, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да якой службовай асобы) ім неабходна звярнуцца.
Забараняецца перадаваць скаргi грамадзянаў у дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi (службовым асобам), дзеяннi (бяздзейнасць) якiх абскарджваюцца. Выключэннем з’яўляюцца выпадкі, калі разгляд гэтай катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых дзяржаўных органаў, iншых арганiзацыяў (службовых асобаў).
Вырашанымі пісьмовымі зваротамі лічацца тыя, звароты, у якіх:
• пастаўленыя ў іх пытанні разгледжаны;
• прынятыя неабходныя меры;
• грамадзянам пісьмова дадзеныя адказы ва ўстаноўленыя тэрміны.
Калі грамадзянін адмовіўся ад свайго пісьмовага звароту, то службовай асобай дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, які разглядае такі зварот, прымаецца рашэнне аб спыненні па ім вытворчасці, за выключэннем выпадкаў, калі ў звароце змяшчаюцца звесткі аб парушэнні правоў, свабодаў і (або) законных інтарэсаў грамадзянаў.
 
Разгляд зваротаў па сутнасці:
 
Звароты грамадзянаў, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
• у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, што падпарадкаваныя або ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаныя ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах (далей - мясцовыя органы);
• у іншых дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў або арганізацыяў;
Дзяржаўны орган, іншая арганізацыя (далей арганізацыя) пры паступленні да іх звароту, што змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да іх кампетэнцыі, або звароту, які не разглядаўся раней, у пяцідзённы тэрмін з дня рэгістрацыі звароту накіроўваюць яго для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у арганізацыі з апавяшчэннем аб гэтым аўтара звароту.
Зварот лічыцца разгледжаным па сутнасці, калі ў выніку яго разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам:
• вырашаны ўсе выкладзеныя ў звароце пытанні;
• прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў і законных інтарэсаў аўтара звароту;
• у выпадку разгляду пісьмовага звароту яго аўтару дадзены пісьмовы адказ.
 
 
Тэрміны разгляду зваротаў: