Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

не работает до 2 сентября

  • Якія прэферэнцыі мае працадаўца, які працаўладкоўваюе людзей з інваліднасцю?

    27 студзеня 2014

    З такім пытаннем у грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю звярнуўся бізнесмен, які падбірае персанал для сваёй фірмы. Спецыялісты Офіса па правах людзей з інваліднасцю патлумачылі, што наймальнікі, якія працаўладкоўваюць людзей з інваліднасцю, маюць права на льготнае падаткаабкладанне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, усталяванае заканадаўствам.

    Ажыццяўляецца кампенсацыя затрат наймальнікаў на стварэнне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, на набыццё абсталявання, аснасткі, кантрольна-вымяральных прыбораў, інструментаў, прыладаў, а таксама на выкананне мантажных і пусканаладачных работ у дачыненні да набытага абсталявання для працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў адпаведнасці з заданнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама адмысловымі дзяржаўнымі праграмамі. Памер кампенсацыі выдаткаў, які наймальнік можа атрымаць за стварэнне працоўных месцаў для асобаў з інваліднасцю звыш трох працэнтаў ад сярэдняспісавай колькасці работнікаў вызначаецца з разліку сярэдняга памеру выдаткаў за адно працоўнае месца.

  • У якіх выпадках захоўваецца права на “чужое” жыллё?

    20 жніўня 2013

    У грамадскую прыёмную паступіла пытанне: якія правы на жыллё сацыяльнага карыстання маюць члены сям’і наймальніка, які атрымаў гэтае жыллё, пасля яго смерці?

    Як патлумачылі юрысты Офіса па правах людзей з інваліднасцю, пытанне рэгулюецца Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2005 года № 428-3 і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 565 ад 29 лістапада 2005 г. “Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў”.

  • Інваліднасць "па працы": хто заплаціць за вытворчую траўму?

    12 ліпеня 2013

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” скіравала ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь просьбу аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 308 “Аб некаторых пытаннях абавязковага дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, пракурорскiх работнiкаў, работнікаў органаў па надзвычайных сітуацыях, работнікаў органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю”.

  • Права карыстання зямельным участкам для ўстаноўкі часовага індывідуальнага гаража на прыдамавой тэрыторыі для сям’і, якая выхоўвае дзiця з інваліднасцю

    16 мая 2013

    Кейс падрыхтаваны спецыялістамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю

    У Офіс па правах людзей з інваліднасцю звярнулася сям’я А. (г. Бабруйск), у якой выхоўваецца іх непаўнагадовая дачка, якая з’яўляецца інвалідам дзяцінства (4 ступень страты здароўя).

    Рашэннем Бабруйскага гарвыканкама ад 25 лістапада 2003 года № 23-25 ​​гэтай сям’і быў прадастаўлены зямельны ўчастак плошчай 0,0015 гектара для ўстаноўкі металічнага гаража на прыдамавой тэрыторыі жылога дома. Падставай для выдзялення гэтага ўчастка на той момант з’яўляліся:

  • Рэальнасць беларускага пратэзавання

    6 сакавіка 2013

    Рында Валеры Міхайлавіч з'яўляецца інвалідам першай групы па агульным захворванні і мае патрэбу ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Дыягназам з'яўляецца ампутацыйная кукса левага сцягна ў сярэдняй адной траціны і ампутацыйная кукса правай галёнкі ў сярэдняй адной траціны.

    З 2006 года па 2008 Рында В. М. праходзіў пратэзаванне на прадпрыемстве РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр». Рында В. М. прасіў вырабіць яму новыя прыёмнікі пратэзаў, бо старыя знасіліся і стваралі яму пакуты пры хадзе.