Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

Нацыянальныя механізмы абароны правоў людзей з інваліднасцю

26/01/2016

Днямі прайшоў яшчэ адзін трэнінг у межах адкрытай Школы па правах людзей з інваліднасцю, да якой у вас яшчэ ёсць шанец далучыцца.

Разам з навучэнцамі трэнеры распавялі пра асаблівасці “выкарыстання” выканаўчай улады і пракуратуры ў якасці абароны правоў людзей с інваліднасцю. Падчас заняткаў удзельнікі таксама разгледзелі і іншыя механізмы прававой абароны, у тым ліку і НДА. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Міхаць Мацкевіч. Яскравым прыкладам такой дзейнасці можа быть грамадская прыёмная Офіса па правах людзей з інваліднасцю, якая працуе не першы год. Юрысткі Офіса Вольга Ліхачова і Лілія Воліна распавялі, што ад людзей з інваліднасцю і прадстаўнікоў іх сем’яў паступаюць пытанні па розных тэмах: даступнасць асяроддзя, сацыяльная падтрымка, мабільнасць, самастойнае жыццё і гэтак далей. Ёсць і праблемныя сітуацыі, якія звязаны менавіта з парушэннем правоў. Чытаць больш тут.

Наступныя заняткі, што прайдуць на прыканцы лютага, будуць прысвечаныя спосабам адстойвання правоў людзей з інваліднасцю. Падрабязней тут. Адукацыйная праграма была ініцыявана Офісам па правах людзей з інваліднасцю.