
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі абвяшчаюць другі раўнд праграмы “Грамадскі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацыяў (НКА).
У межах праграмы беларускія НКА атрымаюць ўсебаковую ацэнку адпаведнасці іх дзейнасці патрабаванням заканадаўства, якая будзе ўключаць у сабе:
- аўдытарскую праверку ў адпаведнасьці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці з боку атэставанага беларускага аўдытара з выдачай аўдытарскага заключэння ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўдытарскай дзейнасьці”;
- ацэнку дакументаў і дзейнасці арганізацыі, а таксама кансультацыi з боку прафэсійных юрыстаў; рэкамэндацыі па вядзенні справаводства, у тым ліку кадравага.
Мяркуецца, што агульны час ацэнкі прадастаўленых арганізацыямі-удзельнікамі праграмы матэрыялаў зойме ад 1 да 3 тыдняў. Арганізацыям, якія скарыстаюцца праграмай “Грамадскі аўдыт”, будуць прадстаўленыя далейшыя кансультацыі па выпраўленні знойдзеных у часе праграмы недахопаў і прывядзенні дзейнасці ў адпаведнасць з заканадаўствам.
Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадзкія аб’яднаньні розных статусаў, установы і фонды) могуць дасылаць запоўненыя па форме заяўкі на ўдзел у праграме на адрас infolawtrend@gmail.com да 15 сакавіка 2015 года (у тэме ліста просім пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай альбо рускай мове). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўніка арганізацыі.
Арганізацыі будуць уключаныя ў праграму “Грамадскі аўдыт” на падставе конкурснага адбора. Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена да 31 сакавіка 2015 года. Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму , прапануюць магчымы час правядзення ацэнкі ў перыяд з красавіка па верасень 2015 года.




