
Скончыўся праект "Маніторынг безбар'ернага асяроддзя", які праводзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Каардынатарам праекта выступіла эксперт па правах людзей з інваліднасцю Галіна Крот.
Паводле вынікаў праекта мы падрыхтавалі і выдалі «Дапаможнік у маніторынгу даступнасці архітэктурных аб'ектаў, будынкаў і збудаванняў для людзей з інваліднасцю» пад агульнай рэдакцыяй Г. Крот і распрацавалі Інструмент для абследавання даступнасці аб'ектаў для людзей з інваліднасцю і іншых катэгорыяў фізічна аслабленых асобаў. Прэзентацыя вынікаў праекта адбудзецца 6 лютага 2013 года.
Прадстаўляем вашай увазе вышэйназваныя выданні.




