
Службовыя абавязкі:
- Праца са зваротамі грамадзянаў (пісьмовымі і вочнымі), фарміраванне кейсаў, падрыхтоўка заяваў, пазоваў, скаргаў;
- Прававое суправаджэнне дзейнасці Установы, рыхтуе неабходныя формы дамоваў і іншых дакументаў;
- Удзел у падрыхтоўцы інструментара маніторынгаў (прававы складнік);
- Праца з заканадаўствам, структураванне па прыкмеце інваліднасці, падрыхтоўка актуальных навінаў па заканадаўстве для сайта;
- Удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца Установай: уоркшопы, круглыя сталы, публічныя дыскусіі, і да т.п.;
- Выкананне даручэнняў кіраўніка Установы.
Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая або незакончаная вышэйшая юрыдычная адукацыя. Магчымая няпоўная занятасць.
Асноўнымі мэтамі і задачамі асветніцкай праваабарончай установы “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” з’яўляюцца:
усялякае садзейнічанне заахвочванню, абароне прынцыпаў поўнага і роўнага ажыццяўлення ўсімі асобамі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў;
асвета грамадзянаў у правах людзей з інваліднасцю; прасоўванне ў грамадстве ідэяў гуманных, маральных, талерантных узаемаадносінаў;
садзейнічанне далучэнню і ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН) і Факультатыўнага пратакола да яе і поўнага іх ажыццяўлення;
садзейнічанне ажыццяўленню абароны людзей з інваліднасцю ад усіх формаў дыскрымінацыі; садзейнічанне ўсталяванню заканадаўчай забароны ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей з інваліднасцю;
садзейнічанне ажыццяўленню прынцыпу вяршэнства права; удзел ва ўстаноўленым парадку ў нарматворчай дзейнасці і грамадскай экспертызе праектаў нарматыўных актаў, распрацоўцы рэкамендацыяў па пытаннях прымянення заканадаўчых і іншых прававых нормаў у сферы інваліднасці;
аказанне дапамогі грамадзянам з інваліднасцю ў абароне іх правоў;
збор і аналіз інфармацыі аб захаванні і абароне правоў людзей з інваліднасцю, інфармаванне грамадскасці і дзяржаўных органаў аб сітуацыі ў гэтай сферы;
распрацоўка і рэалізацыя праграмаў і праектаў па абароне правоў, свабодаў і законных інтарэсаў людзей з інваліднасцю.
Зацікаўленыя кандыдаты павінны даслаць рэзюмэ на электронны адрас info@disright.org да 30 чэрвеня 2013 года.




