Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

“Пашыраеш архітэктурную даступнасць – пашыраюцца і іншыя віды даступнасці”

30/03/2015

У вас яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да Тыдня Даступнасці – 2015, прапанаваць сваё мерапрыемства, выступіць у якасці суарганізатара ці нават арганізатара ўласнага мерапрыемства. Калі ў вас ёсць прапановы, пішыце на info@disright.org.

Адзін з удзельнікаў мінулага Тыдня Даступнасці, кіраўнік каворкінг-цэнтра бізнэс-клуба “IMAGURUЯўген Пугач прапануе супрацу і распавядае, як назіранні і невялікі фінансавы ўнёсак дазволілі пашырыць даступнасць іх пляцоўкі: 

“Для мяне Тыдзень даступнасці – гэта ў першую чаргу магчымасць распавесці і нагадаць беларусам пра наяўнасць пэўных праблем, што існуюць у грамадстве і не дазваляюць усім без выключэння ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, атрымоўваць паслугі ў поўнай ступені. Тыдзень Даступнасці дае магчымасць таксама і зладзіць, і паўдзельнічаць у івентах, арганізаваных людзьмі з інваліднасцю.

У большай ступені міжнародны досвед, у меньшай – беларускі, паказвае, што інваліднасць не перашкаджае быць паспяховым у розных сферах. Працуючы ў сферы бізнэса, перыядычна сустракаюся з паспяховымі прадпрымальнікамі, якія маюць нейкую ступень інваліднасці. Самы час расказаць аб гэтым!   

Бізнэс-клуб “ІMAGURU” – пляцоўка для працы і правядзення івентаў для ўсіх кліентаў. Няхай яны і маюць інваліднасць. Перад пачаткам перабудовы і рамонта старога адміністацыйнага будынка, у якім месціцца наш бізнэс-клуб, мы спрабавалі зрабіць асяроддзе як мага больш даступным і камфортным для ўсіх. Уласнымі сродкамі быў пабудаваны пандус і зручная прыбіральня.

Мы заўважылі, што, пашыраючы архітэктэрную даступнасць, у нас атрымалася пашырыць і іншыя формы даступнасці – напрыклад, інфармацыйную, адукацыйную і г.д. Зараз ў нашых мерапрыемствах як сярод арганізатараў, так і сярод ўдзельнікаў ёсць людзі з інваліднасцю”.

Дарэчы, адно з мерапрыемстваў Тыдня Даступнасці – 2015 запланаванае на гэтай пляцоўцы. 30 красавіка адбудзецца HR-meeting “Досвед кампаній па ўладкаванні людзей з інваліднасцю”. Праграма падрабязней