Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (25) 999-87-95

 

  • Веды могуць выратаваць ад інтэрната

    2 сакавіка 2014

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацыяў Кобрына сабраў інфармацыю аб разнастайных паслугах, якія прадастаўляюцца людзям з інваліднасцю ў гэтым горадзе. У чым навізна і ўнікальнасць гэтай працы, распавядае эксперт арганізацыі, каардынатар кампаніі "Уключэнне людзей з інваліднасцю ў мясцовую супольнасць" Галіна Крот.

    Унікальнасць праведзенай працы ў тым, што мы ўпершыню паспрабавалі апісаць увесь комплекс паслуг, якія можа атрымаць чалавек з інваліднасцю ў канкрэтным горадзе. Мы ўсе прывыклі штодня карыстацца тымі ці іншымі паслугамі, аднак мы ніколі не думалі пра тое, які іх аб'ём. Прыклад Кобрына, з якім мы працавалі, паказвае, што нават у параўнальна невялікім горадзе іх досыць шмат.

  • Даступнасць у лічбах і фактах: праект "Zero" апублікаваў сусветнай справаздачу за 2014 год

    18 лютага 2014

    Сетка з больш чым тысячы экспертаў па ўсім свеце працавала над гэтым дакументам. Разам яны стварылі карту прымянення Канвенцыі па правах інвалідаў у 130 краінах. Яны намінавалі 243 праекта на званне "Інавацыйная практыка – 2014", у намінацыі "Інавацыйная палітыка – 2014" было заяўлена 68 кандыдатаў. 

    У гэтым годзе ў справаздачы па праекце "Zero" вы знойдзеце вынікі па прымянення Канвенцыі, якія тычацца даступнасці ў 130 краінах, 54 інавацыйныя практыкі па даступнасці, 15 інавацыйных палітык у сферы даступнасці і ўніверсальнага дызайну.
  • Рэаліі польскай турмы: як жывуць зняволеныя з інваліднасцю?

    11 лютага 2014

    Чаму ў польскай турме здаровыя зняволеныя не клапоцяцца аб зняволеных з інваліднасцю, адміністрацыя гатовая плаціць за “камуналку” сваіх “падапечных” і дапамагчы тым, хто вызваліўся, з жыллём і працай, распавядае супрацоўнік польскай турмы, праваабаронца Хельсінскага фонду па правах чалавека Ярек Копчук.

    – Маглі б вы крыху расказаць пра тое, у якіх умовах утрымліваюцца людзі з інваліднасцю ў польскай турме? Часта такія зняволеныя патрабуюць дадатковых умоваў...

  • Патрэбны грамадскі кантроль выканання нацыянальных дзяржпраграм

    6 лютага 2014

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю працягвае цыкл рэгіянальных сустрэч дзеля ўдзелу грамадскасці ў працэсе падрыхтоўкі дзяржаўных праграмаў. Апошняя сустрэча адбылася ў Магілёве, перад гэтым сустрэчы прайшлі ў Віцебску, Мінску, Брэсце.

    Як падкрэслівае каардынатар праекта Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, дзяржаўныя праграмы распрацоўваюцца і зацвярджаюцца на міністэрскім узроўні, рэалізоўваюцца – на мясцовым, а вось якасць гэтых дакументаў залежыць непасрэдна ад таго, наколькі ў іх знайшлі адлюстраванне існуючыя рэаліі. Што ўключыць у дзяржпраграмы і як іх палепшыць, часцяком ведаюць грамадскія арганізацыі, якія працуюць з тэмай, – таму не трэба недаацэньваць іх патэнцыйны ўклад. 

  • Інфармацыйны бюлетэнь (студзень, 2014 года)

    3 лютага 2014

    Выйшаў у свет 18-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.

  • Прэс-сустрэча аб безбар’ерным асяроддзі і даступнасці жылля

    30 студзеня 2014

    Паважаныя калегі!

    Вельмі вострым на працягу многіх гадоў застаецца пытанне забеспячэння даступнасці і безбар’ернага жылля для людзей з інваліднасцю. Гэтая праблема не заўсёды вырашаецца толькі прыстасаваннем наяўнай інфраструктуры. Якія ёсць яшчэ варыянты? Абмен, будаўніцтва, купля ў старым жылым фондзе... Кожны з гэтых варыянтаў мае свае характэрныя асаблівасці і праблемы. Менавіта з гэтымі пытаннямі часта звяртаюцца людзі з інваліднасцю ў грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Важна разумець, што за кожным з выпадкаў стаіць лёс канкрэтнага чалавека, вымушанага часцяком “біцца” над сваёй праблемай доўгія месяцы, а то і гады. Кожны выпадак унікальны, але ў той жа час адна і тая ж праблема можа паўтарацца з мноствам людзей.

  • Сусветныя тэндэнцыі ў даступнай адукацыі

    29 студзеня 2014

    Якія сусветныя тэндэнцыі ў сферы вышэйшай адукацыі? Якія міжнародныя дакументы маюць палажэнні, якія тычацца вышэйшай адукацыі для людзей з інваліднасцю? Як падтрымліваюць студэнтаў з інваліднасцю замежныя ВНУ? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў дакладзе дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніры Браніцкай "Міжнародныя стандарты і еўрапейская практыка ў сферы даступнасці вышэйшай адукацыі".

    На міжнародным узроўні асноўныя прававыя рамкі, якія ўплываюць на інклюзіўную адукацыю, утрымліваюцца ў шэрагу дакументаў:

  • Суддзя паставіў кропку ў нашумелай справе Яўгена Шаўко?

    20 студзеня 2014

    Нагадаем, малады чалавек, які перасоўваецца на калясцы, некалькі месяцаў таму збіраўся ляцець у Эстонію для ўдзелу ў навучальным візіце. Бок, які запрашае, пры куплі авіябілетаў папярэдзіў, што пасажыр мае патрэбу ў адмысловым абслугоўванні. Супрацоўнікі аэрапорта гарантавалі даць Яўгену спецыяльную каляску, без якой немагчымае бяспечнае перамяшчэнне да свайго месца ў самалёце.

    На справе аказалася інакш: ад трапа ў салон пасажыра транспартавалі не на адмысловай калясцы, а на “крэсліцы з чатырма коламі”.

  • Са Святамі!

    26 снежня 2013

    Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
    Віншуем Вас з надыходзячымі Божым Нараджэннем і Новым годам!
    Мы ўсе чакаем святаў, зноў становячыся дзецьмі на некалькі гэтых чароўных дзён...
    Дык няхай спраўдзяцца самыя неверагодныя, але такія важныя для Вас жаданні і мары!
    Хай казка прыйдзе да Вас і падарыць любоў, цяпло і ўтульнасць!
    Мы зычым Вам, каб кожны новы дзень 2014 года цешыў Вас
    нечым новым, цікавым і патрэбным.

    Ад усёй душы,
    Калектыў Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

  • Інфармацыйны бюлетэнь (снежань, 2013 года)

    26 снежня 2013

    Выйшаў у свет 17-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.

  • Старонкі