Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Што такое інклюзіўны турызм? Дазнавайцеся!

03/04/2017

Выйшла ў свет брашура “Інклюзіўны турызм: што, як і навошта?”, якая падрыхтаваная эксперткай, выкладчыцай факультэта міжнародных адносін БДУ Наталляй Барысенка-Клепач пры падтрымцы Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Гэта, па сутнасці, першая на Беларусі “шпаргалка” для спецыялістаў турыстычнай сферы, якая дае аглядную інфармацыю пра тое, што такое бар'еры і як гэтыя перашкоды, з аднаго боку, стрымліваюць турыстычны патэнцыял, з другога – не даюць падарожнічаць людям, якія маюць асаблівыя патрэбы ў даступнасці. І кола такіх “асаблівых” людзей даволі шырокае: людзі з інваліднасцю, сталыя людзі, вандраўнікі з дзецьмі ці, напрыклад, з вялікім багажом.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Калі вы нічога не чулі пра інклюзіўны турызм – пагартайце брашуру, — прапануе аўтарка. – Тут няма канкрэтных парад, але ёсць пэўныя зачэпкі, напрыклад, спасылкі на міжнародныя рэкамендацыі па гэтай тэме. Гэта – першая прыступка для тых, хто цікавіцца тэмай і вырашыў развівацца, пашыраючы даступнасць.

Верагодна, у бліжэйшай будучыне ў Беларусі з’явіцца грунтоўны дапаможнік з канкрэтнымі алгарытмамі, прапановамі, рэкаментацыямі – над ім сёння працуюць у Валожынскім раёне, які, плануецца, у хуткім часе стане безбар’ерным для турыстаў.

Тры дзесяткі брашур “Інклюзіўны турызм: што, як і навошта?” перададзены ў факультэцкую бібліятэку для студэнтаў, якія навучаюцца на турыстычных спецыяльнасцях.

— Дагэтуль было цяжка парэкамендаваць студэнтам якую-небудзь першакрыніцу па інклюзіўным турызме. А гэта было вельмі патрэбна, асабліва калі я пачала весці такі спецкурс, — распавядае Наталля Барысенка-Клепач.

Калі вы зацікаўлены атрымаць асобнічак брашуры, звяртацеся ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Яшчэ варыянт – папуйце з электроннай бібліятэкі – на рускай і беларускай мовах.