Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Дастатковы жыццёвы узровень і сацыяльная абарона

Пытанне: 

У грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю звярнулася грамадзянка Л. з Гомеля. Двое членаў яе сям’і маюць інваліднасць з-за анкалагічных захворванняў: непаўнагадовае дзіця з 4-й ступенню страты здароўя і муж з 2-й групай інваліднасці. Жывуць яны ўтрох у адной кватэры. Л. цікавіцца, якія нормы квадратнай плошчы ўстаноўленыя на кожнага члена сям’і пры ўмове, што двое з трох членаў сям’і маюць інваліднасць; якія льготы існуюць для паляпшэння існых жыллёвых умоваў.

Адказ: 

У адпаведнасці з пунктам 1.1.2 артыкула 35 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2012 г. № 428-3 (далей – ЖК), прызнаецца, што грамадзяне маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, калі яны забяспечаныя агульнай плошчай жылога памяшкання менш за пятнаццаць квадратных метраў (у Мінску – менш за дзесяць квадратных метраў) на аднаго чалавека.

Згодна з пунктам 1.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” (далей – Указ № 13), права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляецца малазабяспечаным грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, з ліку грамадзян, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы.

Для аднясення грамадзяніна да катэгорыі малазабяспечаных iм прадстаўляюцца звесткі аб сукупным даходзе i маёмасным становішчы сям’і ў орган, які прымае рашэнне аб прадастаўленні грамадзяніну адпаведнай дзяржаўнай падтрымкі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Да малазабяспечаных грамадзянаў адносяцца грамадзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту (з 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014 года гэтая сума складае 4.978.200 беларускіх рублёў) і якія маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае:

- для атрымання льготнага крэдыту – двухразовага гранiчнага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям’і;

- для атрымання субсідыі – кошту жылога памяшкання зыходзячы з прыманай у разлік для вызначэння памеру аднаразовай субсідыі кошту 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання і максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання для гэтай сям’і.

У адпаведнасці з пунктам 1.5 Указа № 13, нарматывы агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, для вызначэння велічыні льготнага крэдыту ўсталёўваюцца ў памеры 20 квадратных метраў на члена сям’і (пры будаўніцтве аднапакаёвай кватэры – 30 квадратных метраў).

Згодна з артыкулам 106 ЖК, грамадзянам, якія пакутуюць захворваннямі, якія даюць ім права на дадатковую плошчу, іншым грамадзянам у адпаведнасці з заканадаўствам звыш мінімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду прадастаўляецца дадатковая плошча жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў выглядзе жылога пакоя або ў памеры пятнаццаці квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання.

Пералік захворванняў, якія даюць асобам, якія пакутуюць імі, права на атрыманне дадатковай плошчы жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання даведкі аб тым, што вам належыцца дадатковая плошча, звяртайцеся ў паліклініку па месцы жыхарства (калі належыцца дадатковая плошча, гэтую даведку неабходна прыкласці да дакументаў пры пастаноўцы на ўлік).

Грамадзяне, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства 1 і 2-й групаў, маюць пазачарговае права на атрыманне льготных крэдытаў.

Грамадзянам, якія маюць права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў, прадастаўляюцца па-за чаргой аднаразовыя субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Акрамя таго, грамадзяне, у складзе сем’яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства 1 і 2-й групаў, маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту і аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Для пастаноўкі на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў звяртайцеся ў выканкам (адміністрацыю раёна) па месцы жыхарства.

Пытанне: 

Інвалід з дзяцінства 3-й групы. У 50-гадовым узросце аформіла і атрымліваю пенсію па ўзросце. Цяпер мне 55 гадоў і МРЭК вызначыла мне 2-ю групу інваліднасці па агульным захворванні. Ці будзе праведзены пераразлік пенсіі і як зменіцца яе памер (ці захаваецца надбаўка за інваліднасць з дзяцінства)? Калі ласка, адкажыце. Дзякуй.

Адказ: 

Прызначэнне або пераразлік пенсіі здзяйсняецца раённым (гарадскiм) упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Аднак на патрабаванне асобы, якая звярнулася за прызначэннем або пераразлікам пенсіі, пытанне аб прызначэнні або аб пераразліку пенсіі вырашаецца камісіяй па прызначэнні пенсіяў, утваранай раённым (гарадскім) выканаўчым і распарадчым органам.

Такім чынам, рэкамендуем Вам звярнуцца ў пісьмовай форме ў раённае (гарадское) ўпраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне з просьбай здзейсніць пераразлік пенсіі ў сувязі з атрыманнем 2 групы інваліднасці з ___ чысла ____ года. Да пісьмовага звароту прыкладзіце заключэнне МРЭК і копію працоўнай кніжкі.

Пытанне: 

Мой дзядзька - інвалід па зроку, вытворчая траўма. Ён атрымлівае пенсію. Пасля выхаду на грамадзянскую пенсію ў яго пачаліся праблемы з нагамі. У выніку закаркоўвання тромба на назе яму ампутавалі адну нагу. Падкажыце калі ласка, ці трэба нам збіраць якія-небудзь дакументы для афармлення больш цяжкай інваліднасці і ці прадугледжаны пераразлік пенсіі ў выніку атрымання больш значнага калецтва здароўю. Вялікі дзякуй за адказ.

Адказ: 

Грамадзянін накіроўваецца на медыка-сацыяльную экспертызу ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй арганізацыі аховы здароўя, якая аказвае яму медыцынскую дапамогу (далей - УКК).

Накіраванне пацыента ў МРЭК ажыццяўляецца пры выяўленні прыкмет інваліднасці незалежна ад працягласці часовай непрацаздольнасці.

(Раздзел 2, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 N 52/97 (рэд. ад 21.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выдачы i афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці ").

УКК накіроўвае грамадзяніна на медыка-сацыяльную экспертызу пасля правядзення неабходных дыягнастычных, лячэбных і рэабілітацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці дадзеных, якія пацвярджаюць устойлівае парушэнне функцыяў арганізма, абумоўленых захворваннем, наступствам траўмы ці дэфектам, і прывялі да абмежаванняў жыццядзейнасці.

Прызнанне грамадзяніна інвалідам ажыццяўляецца МРЭК пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы зыходзячы з комплекснай ацэнкі стану здароўя грамадзяніна на аснове клініка-функцыянальных, сацыяльна-бытавых, прафесійна-працоўных і псіхалагічных дадзеных з выкарыстаннем класіфікацыяў асноўных відаў парушэнняў функцыяў і асноўных крытэрыяў жыццядзейнасці.

(Раздзел 1, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").

Заключэнне МРЭК аб прызнанні грамадзяніна інвалідам або аб адмове ў прызнанні яго інвалідам, аб прычыне інваліднасці, працэнтах страты прафесійнай працаздольнасці, а таксама па iншых пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю МРЭК, прымаецца большасцю галасоў лекараў-экспертаў камісіі, якія праводзілі медыка-сацыяльную экспертызу, на аснове абмеркавання яе вынікаў.

(Раздзел 3, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").

Вы маеце права звярнуцца з пісьмовай заявай на імя загадчыцы Вашай паліклінікі з просьбай патлумачыць, на якой падставе ваш тэрапеўт не накіроўвае Вас на камісію МРЭК.

У выпадку, калі Вас накіруюць на камісію, Вы маеце права прыцягнуць да працы медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісіяў з правам дарадчага голасу лекараў-спецыялістаў, прадстаўнікоў камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, страхавых і іншых арганізацыяў.

(Арт. 21, Закон Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 N 422-З (рэд. ад 17.07.2009) "Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў").

Вы маеце права звярнуцца з пісьмовай заявай на імя загадчыка Вашай паліклінікі з просьбай накіраваць Вас на УКК, а ў выпадку адмовы ў накіраванні – растлумачыць прычыны адмовы ў адпаведнасці з дзйным заканадаўствам.

Што да пераразліку пенсіі, то ён будзе зроблены толькі пасля ЗМЯНЕННЯ Вам групы інваліднасці.

Прызначэнне або пераразлік пенсіі здзяйсняецца раённым (гарадскiм) упраўленнем (аддзелам) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Аднак на патрабаванне асобы, якая звярнулася за прызначэннем або пераразлікам пенсіі, пытанне аб прызначэнні або аб пераразліку пенсіі вырашаецца камісіяй па прызначэнні пенсіяў, утваранай раённым (гарадскім) выканаўчым і распарадчым органам.

Такім чынам, рэкамендуем Вам звярнуцца ў пісьмовай форме ў раённае (гарадское) ўпраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне з просьбай здзейсніць пераразлік пенсіі ў сувязі з атрыманнем 2 групы інваліднасці з ___ чысла ____ года. Да пісьмовага звароту прыкладзіце заключэнне МРЭК і копію працоўнай кніжкі.

З прычыны таго, што ў гэтым выпадку пытанне аб пераразліку пенсіі звязанае са зменай групы інваліднасці, пенсія ў НОВЫМ памеры выплачваецца З ДНЯ ЗМЯНЕННЯ групы інваліднасці.

У выпадку, калі Вас не задаволіць рашэнне органа, які ажыццяўляе прызначэнне і пераразлік пенсіяў, яно можа быць абскарджанае ў вышэйшы орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Калі асоба, якая звярнулася за прызначэннем або пераразлікам пенсіі, працадаўца і іншыя зацікаўленыя асобы не згодныя з прынятым гэтым органам рашэннем, спрэчка вырашаецца ў судовым парадку.

(Закон Рэспублікі Беларусь ад 17.04.1992 N 1596-XII (рэд. ад 22.12.2011, з змен. ад 30.12.2011) "Аб пенсійным забеспячэнні").

 

Пытанне: 

Падкажыце, калі ласка, мне ампутавалі правую рабочую руку (анкалогія, зараз аналізы добрыя) вышэй за локаць. Якая група інваліднасці мне належыцца? Дзякуй.

Адказ: 

Грамадзянін накіроўваецца на медыка-сацыяльную экспертызу ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй арганізацыі аховы здароўя, якая аказвае яму медыцынскую дапамогу (далей - УКК).

Накіраванне пацыента ў МРЭК ажыццяўляецца пры выяўленні прыкмет інваліднасці незалежна ад працягласці часовай непрацаздольнасці.

(Раздзел 2, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 N 52/97 (рэд. ад 21.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выдачы i афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці ").

УКК накіроўвае грамадзяніна на медыка-сацыяльную экспертызу пасля правядзення неабходных дыягнастычных, лячэбных і рэабілітацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці дадзеных, якія пацвярджаюць устойлівае парушэнне функцыяў арганізма, абумоўленых захворваннем, наступствам траўмы ці дэфектам, і прывялі да абмежаванняў жыццядзейнасці.

Прызнанне грамадзяніна інвалідам ажыццяўляецца МРЭК пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы зыходзячы з комплекснай ацэнкі стану здароўя грамадзяніна на аснове клініка-функцыянальных, сацыяльна-бытавых, прафесійна-працоўных і псіхалагічных дадзеных з выкарыстаннем класіфікацыяў асноўных відаў парушэнняў функцыяў і асноўных крытэрыяў жыццядзейнасці.

(Раздзел 1, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").

Заключэнне МРЭК аб прызнанні грамадзяніна інвалідам або аб адмове ў прызнанні яго інвалідам, аб прычыне інваліднасці, працэнтах страты прафесійнай працаздольнасці, а таксама па iншых пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю МРЭК, прымаецца большасцю галасоў лекараў-экспертаў камісіі, якія праводзілі медыка-сацыяльную экспертызу, на аснове абмеркавання яе вынікаў.

(Раздзел 3, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").

Вы маеце права звярнуцца з пісьмовай заявай на імя загадчыцы Вашай паліклінікі з просьбай патлумачыць, на якой падставе ваш тэрапеўт не накіроўвае Вас на камісію МРЭК.

У выпадку, калі Вас накіруюць на камісію, Вы маеце права прыцягнуць да працы медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісіяў з правам дарадчага голасу лекараў-спецыялістаў, прадстаўнікоў камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, страхавых і іншых арганізацыяў.

(Арт. 21, Закон Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 N 422-З (рэд. ад 17.07.2009) "Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў").

Пытанне: 

Добры дзень! Мяне клічуць Мікалай, жыву ў г.Маладзечна, я інвалід 1 групы, прыкаваны да ложка. З мяне маюць права ўтрымліваць аліменты? Куды мне трэба звярнуцца каб знялі аліменты?

Адказ: 

З прычыны таго, што Вы з'яўляецеся інвалідам 1 групы, варыянтаў развіцця падзей можа быць два:

1) Законам ўведзена норма, якая дазваляе суду ў выключных выпадках вызваліць ад выплаты аліментаў аднаго з бацькоў, якi з'яўляецца інвалідам 1 або 2-й групы (ч. 2 арт. 92 КаШС).

2) Памер аліментаў можа быць зменшаны судом, калі гэты бацька альбо маці бацька з'яўляецца інвалідам I або II групы.

Адпаведна, вырашэннем пытання па вызначэнні і парадку выплаты аліментаў займаецца суд.

Пытанне: 

Добры дзень! Ці падыходзіць 10-ці гадае дзіця-інвалід (4-ая ступень страты здароўя) пад статус “член сям’і (грамадзянін), які на працягу апошніх 12-ці месяцаў перад датай звароту ажыццяўляў выязны турызм", калі ў летні перыяд 2011 яго бабуля, якая не з’яўляецца членам сям’і дадзенага дзіцяці, яна жыве асобна, вывозіла хлопчыка ў Крым на аздараўленне за кошт уласных сродкаў. Маці шматдзетнай сям’і, членам якой з’яўляецца дадзенае дзіця-інвалід, адмовілі ў сацыяльнай дапамозе ў выглядзе атрымання бясплатнага харчавання на малодшае дзіця (узрост 1 мес.), матывуючы адмову спасылкай на “выязны турызм”. Сям’я малазабяспечаная. Ці правамерная адмова?

Адказ: 

ЧЛЕНЫ СЯМ’І - у адпаведнасці з арт. 59КоБС сям’я - гэта аб’яднанне асоб, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, выцякаючымі з шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення. Іншыя сваякі сужэнцаў, непрацаздольныя ўтрыманцы, а ў выключных выпадках і іншыя асобы могуць быць прызнаныя ў судовым парадку членамі сям’і, калі яны пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2012/01/19 N 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" (разам з "Палажэннем аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі")

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі не прадастаўляецца таксама сям’і (грамадзяніну), калі:

1. сям’я (грамадзянін) у цэлым мае ў Рэспубліцы Беларусь ва ўласнасці больш як адно жылоe памяшканнe (кватэру), за выключэннем шматдзетных сем’яў і сем’яў, ва ўласнасці якіх знаходзяцца адно жылое памяшканне (кватэра) і доля агульнай плошчы жылога памяшкання;

2. член сям’і (грамадзянін) здае па дагавору найму (паднайму) жылое памяшканне;

3. член сям’і (грамадзянін) на працягу апошніх 12 месяцаў перад датай звароту ажыццяўляў выязны турызм;

4. член сям’і (грамадзянін) атрымлівае адукацыю на платнай аснове, за выключэннем выпадкаў атрымання такой адукацыі з прыцягненнем крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі або за кошт сродкаў юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб, якія вядуць з ім раздзельную гаспадарку;

5. член сям’і (грамадзянін) з’яўляецца ўласнікам транспартнага сродку (акрамя мапедаў, веласіпедаў), набытага на працягу апошніх 12 месяцаў перад датай звароту, за выключэннем сем’яў, у складзе якіх ёсць дзеці-інваліды, інваліды I, II групы, шматдзетных сем’яў;

6. член сям’і (грамадзянін) мае зямельны ўчастак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, але не выкарыстоўвае яго для атрымання сельскагаспадарчай прадукцыі, за выключэннем:

адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў I, II групы;

грамадзян, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту;

адзінокіх грамадзян, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію на агульных падставах (жанчыны - 55 гадоў, мужчыны - 60 гадоў), зямельны ўчастак якіх знаходзіцца за межамі адміністрацыйнага раёна іх пастаяннага пражывання;

аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, які з’яўляецца інвалідам I або II групы або ажыццяўляе догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Для мэт гэтага Указа пад выязным турызмам разумеецца:

выезд за межы Рэспублікі Беларусь за кошт уласных сродкаў на тэрмін больш за двое сутак для адпачынку, у пазнавальных і іншых мэтах без занятку працоўнай, прадпрымальніцкай і іншай прыносіць дзейнасцю, якая прыносіць даход.

Выязным турызмам не з’яўляюцца выезды за межы Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў юрыдычных асоб, грамадскіх і (або) рэлігійных арганізацый і іншых крыніц фінансавання, а таксама дакументальна пацверджаныя разавыя выезды за межы Рэспублікі Беларусь за кошт уласных сродкаў для:

лячэння, удзелу ў цырымоніях заключэння шлюбу, пахавання або наведвання магіл блізкіх сваякоў;

догляду за непрацаздольнымі асобамі, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, якіх член сям’і (грамадзянін) абавязаны ўтрымліваць па законе.

Subscribe to RSS - Дастатковы жыццёвы узровень і сацыяльная абарона