Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Пра нас

Вас вітае ОФІС па правах людзей з інваліднасцю.
Мы - каманда прафесіяналаў, якія сабраліся для сумеснай працы па абароне правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь. Доўгі час складалася сітуацыя, у выніку якой людзі з інваліднасцю вымушаны заставацца на краі грамадскага жыцця, у ізаляваных супольнасцях, не маючы магчымасці жыць паўнавартасным жыццём. Праца Офіса скіраваная на тое, каб мяняць наша грамадства, робячы яго свабодным ад бар’ераў і забабонаў. Мы імкнемся перабудаваць свет такім чынам, каб людзі з інваліднасцю сталі раўнапраўнымі яго членамі, уключанымі ва ўсе сферы жыцця. Офіс абараняе правы людзей з інваліднасцю і прасоўвае разуменне інваліднасці, як праблемы захавання правоў чалавека. У сваёй дзейнасці мы абапіраемся на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Што мы робім

Офіс па правах людзей з інваліднасцю - гэта некамерцыйная арганізацыя. З’яўляючыся праваабарончай арганізацыяй, Офіс аказвае прававую дапамогу, кансультаванне ў пытаннях правоў людзей з інваліднасцю і рэалізацыі гэтых правоў. Офіс стварае і прасоўвае інавацыйныя рэсурсы і сэрвісы для людзей з інваліднасцю: базы звестак па даступнасці, даведнікі, карты. Офіс займаецца асветніцкай дзейнасцю: праводзіць семінары і трэнінгі, круглыя ​​сталы, выдае тэматычную літаратуру. Офіс рыхтуе і публікуе розныя маніторынгі і даследаванні па тэме правоў людзей з інваліднасцю. Офіс дае экспертныя заключэнні ў пытаннях, звязаных з правамі людзей з інваліднасцю. Офіс прапануе ініцыятывы па ўдасканаленні нацыянальнага права ў дачыненні да людзей з інваліднасцю. Офіс выступае партнёрам для дзяржаўных і недзяржаўных, міжнародных структураў і асобаў у справе ўсялякага прасоўвання правоў людзей з інваліднасцю.

НАША КАМАНДА

Таццяна Жарносек
Спецыялiст па камунiкацыях
+375 (29) 332-85-76
[email protected]
Сяргей Драздоўскі
Каардынатар
+375 (17) 256-08-29
[email protected]

Эніра Браніцкая
Дырэктар
+375 (17) 256-08-29
[email protected]

Вольга Трыпуцень
Юрыст
+ 375(17) 256-08-29
[email protected]

ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ