Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

  • Пачынаецца набор для ўдзелу ў праграме “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі – 2014”

    27 сакавіка 2014

    Асацыяцыя "Школа лідараў" (Польшча) і просветительское правозащитное учреждение асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” (Беларусь) запрашае Вас прыняць удзел у другім выпуску праекта “Дзейнічаючы з неабмежаванымі магчымасцямі – 2014”.

    Мэта праграмы – умацаванне арганізацыяў і нефармальных групаў асобаў з інваліднасцю і працуючых з імі праз іх арганізацыйнае развіццё і развіццё лідарскіх якасцяў іх прадстаўнікоў у мэтах больш актыўнай абароны правоў асобаў з інваліднасцю, а таксама актывізацыі ўдзелу мясцовых лідараў у грамадскім жыцці сваіх супольнасцяў.

  • "Падпішы сэрцам" Канвенцыю аб правах інвалідаў

    21 сакавіка 2014

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю аб'яўляе аб пачатку інфармацыйнай кампаніі "Падпішы сэрцам", якая звязана з папулярызацыяй ідэяў Канвенцыі аб правах інвалідаў. У ходзе кампаніі будзе праходзіць падпісанне Мемарандума "Аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў".

    Гэтая ініцыятыва падтрыманая Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі. Мы прапануем усім людзям, арганізацыям, ініцыятывам, якім блізкія прынцыпы Канвенцыі аб правах інвалідаў, далучыцца да нашай кампаніі і разгледзець магчымым для сябе падпісанне Мемарандума. Ваш подпіс – гэта важны крок да прыняцця Канвенцыі аб правах інвалідаў Беларуссю.

  • Веданне моваў і цёплае стаўленне робяць Сочы больш даступнымі

    16 сакавіка 2014

    Мы працягваем трансляцыі з Сочы. Сёння каардынатар праектаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі раскажа пра "новы расійскі" сэрвіс і людзей, якія прыехалі ў гэты горад дапамагаць у якасці валанцёраў на Паралімпійскіх гульнях.

    Кожны з валанцёраў у горадзе мае сваё "месца прыпіскі" – адвесці яго туды, куды вам трэба, наўрад ці атрымаецца. Аднак можна быць упэўненым: без дапамогі ў "новым" месцы не застанецеся, распавядае Сяргей Драздоўскі.

  • Транспарт у Сочы даступны ад аэрапорта да ... хакейнага поля!

    12 сакавіка 2014

    Мы пачынаем цыкл прамых уключэнняў са сталіцы цяперашніх Паралімпійскіх гульняў, на сувязі – каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі

    Немалыя грошы былі ўкладзеныя ў архітэктурную даступнасць Сочы. За некалькі дзен да адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў, як паведамлялася, больш за тысячу аб'ектаў гарадской інфраструктуры былі прызнаныя даступнымі. Сочы стаў "паддоследным трусікам" Расіі – першым горадам, дзе ўрад вырашыў рэалізаваць праграму даступнага горада, то бок такога населенага пункта, у якім будзе зручна ўсім жыхарам і гасцям незалежна ад наяўнасці інваліднасці. Планавалася, што будзе ўдасканалена ўсё: транспарт, дарогі, розныя аб'екты грамадскай і, вядома, спартыўнай інфраструктуры.

  • Студэнтаў навучаць этыкету інваліднасці і прынцыпам даступнасці

    5 сакавіка 2014

    Офіс аказвае прававую дапамогу, кансультуе па пытаннях правоў людзей з інваліднасцю і рэалізацыі гэтых правоў, займаецца асветніцкай дзейнасцю: праводзіць семінары і трэнінгі, круглыя ​​сталы, рыхтуе і публікуе розныя маніторынгі і даследаванні па тэме правоў людзей з інваліднасцю, ажыццяўляе іншую дзейнасць. Адным з прыярытэтных напрамкаў з’яўляецца павышэнне абароненасці людзей з інваліднасцю і павышэнне даступнасці прававой дапамогі для дадзенай катэгорыі. У 2013-м годзе Офіс пачаў супрацоўніцтва з шэрагам юрыдычных клінік вышэйшых навучальных установаў.

    Як распавяла дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, юрыдычныя клінікі – гэта грамадскія прыёмныя пры ВНУ або некамерцыйных арганізацыях, у якіх студэнты-кансультанты пад наглядам і кіраўніцтвам выкладчыкаў-куратараў бязвыплатна аказваюць прававую дапамогу сацыяльна неабароненым грамадзянам.

  • Інфармацыйны бюлетэнь (люты, 2014 года)

    3 сакавіка 2014

    Выйшаў у свет 19-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.
     

  • Веды могуць выратаваць ад інтэрната

    2 сакавіка 2014

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацыяў Кобрына сабраў інфармацыю аб разнастайных паслугах, якія прадастаўляюцца людзям з інваліднасцю ў гэтым горадзе. У чым навізна і ўнікальнасць гэтай працы, распавядае эксперт арганізацыі, каардынатар кампаніі "Уключэнне людзей з інваліднасцю ў мясцовую супольнасць" Галіна Крот.

    Унікальнасць праведзенай працы ў тым, што мы ўпершыню паспрабавалі апісаць увесь комплекс паслуг, якія можа атрымаць чалавек з інваліднасцю ў канкрэтным горадзе. Мы ўсе прывыклі штодня карыстацца тымі ці іншымі паслугамі, аднак мы ніколі не думалі пра тое, які іх аб'ём. Прыклад Кобрына, з якім мы працавалі, паказвае, што нават у параўнальна невялікім горадзе іх досыць шмат.

  • Даступнасць у лічбах і фактах: праект "Zero" апублікаваў сусветнай справаздачу за 2014 год

    18 лютага 2014

    Сетка з больш чым тысячы экспертаў па ўсім свеце працавала над гэтым дакументам. Разам яны стварылі карту прымянення Канвенцыі па правах інвалідаў у 130 краінах. Яны намінавалі 243 праекта на званне "Інавацыйная практыка – 2014", у намінацыі "Інавацыйная палітыка – 2014" было заяўлена 68 кандыдатаў. 

    У гэтым годзе ў справаздачы па праекце "Zero" вы знойдзеце вынікі па прымянення Канвенцыі, якія тычацца даступнасці ў 130 краінах, 54 інавацыйныя практыкі па даступнасці, 15 інавацыйных палітык у сферы даступнасці і ўніверсальнага дызайну.
  • Рэаліі польскай турмы: як жывуць зняволеныя з інваліднасцю?

    11 лютага 2014

    Чаму ў польскай турме здаровыя зняволеныя не клапоцяцца аб зняволеных з інваліднасцю, адміністрацыя гатовая плаціць за “камуналку” сваіх “падапечных” і дапамагчы тым, хто вызваліўся, з жыллём і працай, распавядае супрацоўнік польскай турмы, праваабаронца Хельсінскага фонду па правах чалавека Ярек Копчук.

    – Маглі б вы крыху расказаць пра тое, у якіх умовах утрымліваюцца людзі з інваліднасцю ў польскай турме? Часта такія зняволеныя патрабуюць дадатковых умоваў...

  • Патрэбны грамадскі кантроль выканання нацыянальных дзяржпраграм

    6 лютага 2014

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю працягвае цыкл рэгіянальных сустрэч дзеля ўдзелу грамадскасці ў працэсе падрыхтоўкі дзяржаўных праграмаў. Апошняя сустрэча адбылася ў Магілёве, перад гэтым сустрэчы прайшлі ў Віцебску, Мінску, Брэсце.

    Як падкрэслівае каардынатар праекта Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, дзяржаўныя праграмы распрацоўваюцца і зацвярджаюцца на міністэрскім узроўні, рэалізоўваюцца – на мясцовым, а вось якасць гэтых дакументаў залежыць непасрэдна ад таго, наколькі ў іх знайшлі адлюстраванне існуючыя рэаліі. Што ўключыць у дзяржпраграмы і як іх палепшыць, часцяком ведаюць грамадскія арганізацыі, якія працуюць з тэмай, – таму не трэба недаацэньваць іх патэнцыйны ўклад. 

  • Старонкі