Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

  • У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці 2014 (+ праграма)

    13 мая 2014

    У Беларусі стартуе Тыдзень Даступнасці. Калі вы падзяляеце нашыя мэты і задачы, то вашы мерапрыемствы могуць стаць часткай нашага мерапрыемства! Даступнасць для ўсіх - больш магчымасцяў для кожнага.

  • 5 мая – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў

    5 мая 2014

    5 мая ва ўсіх еўрапейскіх краінах прынята адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці людзей з інваліднасцю ў адстойванні раўнапраўя і супраць дыскрымінацыі. У гэты дзень у 1992 годзе людзі з інваліднасцю з 17 краінаў правялі першы агульнаеўрапейскі дзень барацьбы за роўныя правы і супраць дыскрымінацыі. З тых часоў у Еўропе падобныя акцыі праводзяцца штогод 5 мая, у Дзень Еўропы. У гэты дзень праходзяць круглыя ​​сталы і шырокія грамадскія абмеркаванні праблемаў інваліднасці, шэсці, акцыі дзеля прыцягнення ўвагі да самых вострых тэмаў з жыцця людзей з інваліднасцю.

    5 мая 2014 года з ініцыятывы Еўрапейскай сеткі незалежнага жыцця (ENIL) адзначаецца пад дэвізам “Stop Disability Cuts”. Асноўным заклікам ад сеткі арганізацыяў, якія працуюць у многіх краінах Еўропы на карысць людзей з інваліднасцю, з’яўляецца заклік да павагі асаблівых патрэбаў людзей, якія маюць розныя формы інваліднасці, а таксама забеспячэнне для іх такіх умоваў навакольнай прасторы, у якіх яны на роўных могуць удзельнічаць ва ўсіх сферах жыцця.

  • Інфармацыйны бюлетэнь (красавік, 2014 года)

    2 мая 2014

    Выйшаў у свет 21-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.

  • Маладыя дызайнеры стварылі крэатыўную сацыяльную рэкламу аб правах людзей з інваліднасцю

    18 красавіка 2014

    Зрабіць аўтарскі прынт усяго за суткі ці за двое стварыць ролік, які можа стаць новай крэатыўнай сацыяльнай рэкламай, звязанай з правамі людзей, якія маюць інваліднасць, прапаноўвалася маладым дызайнерам.

    Такое творчае спаборніцтва ўжо не першы год праводзіцца ў Беларусі. Яно даволі папулярнае, бо пераможца атрымлівае пуцёўку ў Каны на знакаміты паказ рэкламных ролікаў.

  • Як зрабіць нефармальную адукацыю даступнай для ўсіх?

    10 красавіка 2014
    Спецыялісты Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы ў супрацоўніцтве з экспертамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі рэкамендацыі па інклюзіі ў сферы нефармальнай адукацыі. Гэтая праца для Беларусі унікальная, паколькі раней пра інклюзію калі і казалі, то пераважна ў разрэзе традыцыйнага адукацыі.
     
    Калі грамадскія арганізацыі, адукацыйныя гурткі, курсы возьмуць за аснову падрыхтаваныя парады, гэта значна пашырыць магчымасці людзей з інваліднасцю вучыцца, атрымліваць новыя веды і навыкі. Гэта ў цэлым зробіць больш даступнай ўсю сістэму нефармальнай адукацыі.
  • Нацыянальныя СМІ пішуць пра занятасць людзей з інваліднасцю мала і павярхоўна

    8 красавіка 2014

    Такія вынікі новага даследавання, праведзенага спецыялістамі Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі і Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Працаўладкаванне і занятасць людзей з інваліднасцю закранаюць менш чвэрці ўсіх публікацыяў, прысвечаных тэме інваліднасці. Такія высновы робяць даследчыкі на аснове аналізу нацыянальных СМІ – друкаваных і інтэрнэт-рэсурсаў. Дарэчы, у даследаванні удзельнічалі такія тыражныя друкаваныя выданні, як "Аргументы і Факты", "Беларусы і Рынак", "Рэспубліка", "Народная газета", "СБ - Беларусь сегодня", "БелГазета", "Дело" і іншыя.

  • 8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання «Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ»

    7 красавіка 2014
    Паважаныя калегі!
     
    8 красавіка адбудзецца прэзентацыя даследавання "Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ".
     
    Даследаванне праведзена Навукова-даследчай установай "Аналітычная група "ЦЕТ" (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі) з ініцыятывы асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" у лютым-сакавіку 2014 года.

     

  • Мемарандум аб далучэнні да добраахвотнага абавязацельства прытрымлівацца прынцыпаў Канвенцыі аб правах інвалідаў

    4 красавіка 2014

    Мы, грамадзяне, персанальна, а таксама ў складзе арганізацыяў, аб'яднанняў, супольнасцяў і грамадскіх ініцыятываў, створаных намі,

    прызнаючы, што кожны чалавек валодае ўсімі прадугледжанымі ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ў Міжнародных пактах аб правах чалавека правамі і свабодамі без якога б там ні было адрознення,

  • Інфармацыйны бюлетэнь (сакавік, 2014 года)

    3 красавіка 2014

    Выйшаў у свет 20-ы нумар штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня Офіса па правах людзей з інваліднасцю. У нашым бюлетэні – адказы на актуальныя прававыя пытанні, а таксама навіны Беларусі і замежжа.

  • Запрашаем паўдзельнічаць у семінары па вывучэнні досведу працаўладкавання асобаў з інваліднасцю ў Рэспубліцы Польшча

    1 красавіка 2014

    Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча) і асветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у семінары па вывучэнні досведу працаўладкавання асобаў з інваліднасцю ў Рэспубліцы Польшча.

    Мэта семінара – пазнаёміць удзельнікаў з асновамі канцэпцыі правоў чалавека і іх практычным выкарыстаннем пры фармаванні палітыкі занятасці асобаў з інваліднасцю; вывучыць канкрэтныя механізмы і спосабы рэалізацыі права на працу асобаў з інваліднасцю, іх актывізацыі ў Польшчы і іншых краінах; прэзентаваць досвед развіцця польскай сістэмы працаўладкавання і занятасці.

  • Старонкі