Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прыняў удзел у канферэнцыі «Безбар’ернае асяроддзе як фактар ​​ўстойлівага развіцця грамадства»

27/01/2012

26 студзеня 2012 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Безбар’ернае асяроддзе як фактар ​​ўстойлівага развіцця грамадства». Праграма канферэнцыі складалася з семінараў, кожны з якіх закранаў вострую сацыяльную праблему ў галіне інваліднасці. Выступоўцы раскрылі праблемы, якія сустракаюцца на кожным этапе жыцця чалавека з інваліднасцю. Ад стварэння ўмоваў пры выхаванні дзіцяці, яго навучання і адаптацыі ў грамадстве да вырашэння праблемы з працаўладкаваннем і занятасцю. Не абышлі бокам глабальную тэму дзяржаўнай палітыкі сацыяльнай абароны інвалідаў. Удзельнікі і спікеры канферэнцыі прыбылі з розных раёнаў Беларусі, што дало магчымасць напоўніць тэарэтычную базу прыкладамі з розных сфераў жыцця. Навуковая канферэнцыя «Безбар’ернае асяроддзе як фактар ўстойлівага развіцця грамадства» стала першым крокам на шляху да супрацоўніцтва грамадскіх арганізацыяў і дзяржаўных аддзелаў, якія займаюцца праблемамі інваліднасці. Цяпер, калі праблемы разгледжаны з розных ракурсаў, становіцца зразумела, якія магчымыя рашэнні ў нас ёсць.

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадстаўляў Сяргей Драздоўскі (каардынатар Офіса). У сваім выступе С. Драздоўскі распавёў пра сучаснае разуменне інваліднасці, пра шляхі вырашэння праблемаў у гэтай галіне і прымяненне замежных мадэляў і падыходаў. Асобна сп.Драздоўскі спыніўся на пытаннях даступнасці і сцірання бар’ераў у сферы інваліднасці: «Бар’еры для чалавека з інваліднасцю - гэта не толькі бардзюр вышынёй больш за 1 сантыметр, які перашкаджае яму перасоўвацца ў патрэбным кірунку. Бар’еры бываюць розныя: ментальныя, эканамічныя, прававыя, архітэктурныя... Наша задача - зняць гэтыя бар’еры і тым самым забяспечыць людзям з інваліднасцю паўнавартаснае ўключэнне ў жыццё грамадства, а таксама незалежнае пражыванне і рэалізацыю сваіх правоў».