Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

ШТО ТАКОЕ ПАНДУС І ЯКІМ ЁН ПАВІНЕН БЫЦЬ?

Памятка падрыхтавана юрыстамі Офіса па правах інвалідаў
 
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму права на працу, на адпачынак, на адукацыю. На ўдзел у культурным жыцці, на свабоду перамяшчэння.
 
Пандус (фр. pente douce - спадзісты пахіл), таксама рампа - прастакутная або крывалінейная ў плане спадзістая нахільная пляцоўка, якая злучае дзве рознавысокія гарызантальныя паверхні, звычайна для забеспячэння перамяшчэння колавых транспартных сродкаў з адной на іншую. Сярод частых выкарыстанняў - забеспячэнне пад’езда інвалідных калясак да размешчанага над цокалем будынка параднага ўваходу і забеспячэнне перамяшчэння аўтамабіляў паміж паверхамі шматпавярховага гаража сваім ходам. У некаторых выпадках можа замяняць лесвіцы ўнутры і звонку будынкаў. У сучасным будаўніцтве пандус выкарыстоўваецца ў шматпавярховых гаражах, падземных пераходах і г. д. У грамадскіх месцах для зручнасці перавозу дзіцячых і інвалідных калясак лесвіцы, як правіла, дублююць пандусам.
 
Пандус - гэта нахільная паверхня для перамяшчэння калясак. Перш за ўсё, устаноўка пандусаў неабходная ў месцах перападу гарызантальных узроўняў, які перавышае 4 см: на пешаходных шляхах, пры ўваходах і ва ўнутраных памяшканнях будынкаў і збудаванняў. У Рэспубліцы Беларусь чамусьці лічыцца, што ўсе інваліды могуць без праблем пераадолець перапад у 4 см. На самай справе гэта не так. У міжнароднай практыцы максімальна дапушчальная вышыня перападу ўзроўняў складае не больш за 1,3-1,5 см.
 
У адпаведнасці з Загадам Міністэрствы архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2003 N 165 (рэд. ад 11.01.2010)  "Аб зацвярджэнні і ўвядзенні ў дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў у будаўніцтве"
 
Ганак пры галоўным ўваходзе ў жылы дом павінны мець памеры ў плане не менш як 1,4 x 1,4 м і павінны быць абаронены ад атмасферных ападкаў брылём ці іншай прыладай.
 
Ва ўсіх тыпах жылых дамоў з кватэрамі для інвалідаў, якія перасоўваюцца на крэслах-калясках, у інтэрнатах, а таксама ў дамах кватэрнага тыпу, абсталяваных ліфтамі, ганак пры галоўным ўваходзе ў будынак павінны мець памеры ў плане не менш 1,8 x 1,8 м, а пры неабходнасці ўладкавання лесвіцы, якая вядзе на гэты ганак, акрамя яе павінен быць прадугледжаны пандус шырынёй і ўхілам у адпаведнасці з патрабаваннямі БНБ 2.02.02. У пачатку і канцы кожнага марша пандуса і ў месцах яго павароту варта ўладкоўваць гарызантальныя пляцоўкі шырынёй не меней за шырыню пандуса і даўжынёй не меней за 1,8 м. Узровень перападу паміж пляцоўкамі не павінен перавышаць 0,8 м.
 
У жылых дамах кватэрнага тыпу (без кватэр для сем’яў з інвалідамі-калясачнікамі) павінна быць прадугледжана месца для іх магчымага ўладкавання.
 
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.11.1991 N 1224-XII (рэд. ад 16.11.2010) "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь" артыкул 25 “Улік патрэбаў інвалідаў пры праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры”, вынікае:
        «Праектаванне i забудова населеных пунктаў, фарміраванне жылых раёнаў, распрацоўка праектных рашэнняў, будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў, збудаванняў, уключаючы аэрапорты, чыгуначныя вакзалы, аўтавакзалы, рачныя парты, комплексы і камунікацыі, а таксама распрацоўка і вытворчасць транспартных сродкаў агульнага карыстання, у тым ліку індывідуальных, сродкаў сувязі і інфарматызацыі без прыстасавання гэтых аб’ектаў і сродкаў для доступу і выкарыстання інвалідамі не дапускаюцца".
 
Такім чынам, усе новыя дамы, аб’екты інфраструктуры павінны мець пандус.
 
 
ПРАВІЛЫ ПРАЕКТАВАННЯ І БУДАЎНІЦТВА ПАНДУСА:
 
Правілы будаўніцтва пандуса, ухіл і складовыя часткі пандуса, вызначаюцца наступнымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
 
• Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь, СТБ 1900 - 2008 (будаўніцтва. Асноўныя тэрміны і азначэнні), п. 2.124;
• ВБН 62 - 91 (праектаванне асяроддзя жыццядзейнасці з улікам запатрабаванняў інвалідаў і маламабільных групаў насельніцтва), п. 2.2.2. БПіП 2.08.02-89 (Грамадскія будынкі і збудаванні), п. 1.90а;
• БНБ 3.03.02-97 (Вуліцы і дарогі гарадоў, пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў) п. 4.4.8.
 
Адна з самых распаўсюджаных памылак пры праектаванні пандуса заключаецца ў тым, што архітэктары альбо забываюць прадугледзець гарызантальную пляцоўку ў аснаванні пандуса альбо яе памераў недастаткова, каб на інваліднай калясцы пад’ехаць да нахільнай часткі.
 
Бо тады і скарыстацца гэтым пандусам чалавек самастойна не зможа!
 
КУДЫ ЗВЯРТАЦЦА, КАЛІ АБ’ЕКТ ІНФРАСТРУКТУРЫ НЕ АБСТАЛЯВАНЫ ПАНДУСАМ?
 
Для абласных гарадоў Рэспублікі Беларусь і г. Мінска:
 
1. Пісьмовы зварот у ЖЭС (альбо таварыства ўласнікаў) свайго раёна
2. Пісьмовы зварот у ЖРЭА свайго раёна
3. Пісьмовы зварот у адміністрацыю свайго раёна
 
Для гарадоў Рэспублікі Беларусь:
 
1. Пісьмовы зварот у ЖЭС (альбо таварыства ўласнікаў) свайго раёна
2. Пісьмовы зварот у адміністрацыю свайго горада
 
 
ПРЫКЛАДНЫ ЗМЕСТ ПІСЬМОВАГА ЗВАРОТУ (пішацца ў адвольнай форме):
 
Я, _______________, які пражывае па адрасе:
прашу разгледзець пытанне па стварэнню ўмоў безбар’ернага асяроддзя, а менавіта, аб будаўніцтве пандуса да майго пад’езда ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўна-прававымі актамі:
 
1) Закон Рэспублікі Беларусь ад 11.11.1991 N 1224-XII (рэд. ад 16.11.2010) "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь"
2) Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2004 №300- 3 (рэд. ад 02.07.2009) «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
3) Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2010 г. № 1602 «Аб дзяржаўнай праграме па стварэнню безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011 - 2015 гады»
4) Загад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2003 г. № 165 "Аб зацвярджэнні і увядзенні ў дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў у будаўніцтве».
 
 
___________________ ____________ _____________________________
                (Дата) (подпіс) (Прозвішча, імя цалкам)
 
Прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць грамадзянам права на безбар’ернае асяроддзе:
 
1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 11.11.1991 N 1224-XII (рэд. ад 16.11.2010) "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь"
 
2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2004 №300- 3 (рэд. ад 02.07.2009) «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
 
3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2010N 1602
"Аб Дзяржаўнай праграме па стварэнню безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011 - 2015 гады"
 
4. Загад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2003 N 165
(Рэдакцыя ад 11.01.2010)
"Аб зацвярджэнні і ўвядзенні ў дзеянне тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у будаўніцтве"
 
5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.06.2005 N 673
(Рэдакцыя ад 11.12.2007)
"Аб зацвярджэнні комплексу дадатковых мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў, забеспячэнні іх вольнага доступу да грамадскага транспарту, месцаў вучобы, працы, адпачынку"
 
6. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2010 N 176
"Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў "Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, абсталявання, утрымання і рэжыму асобных установаў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі" і аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых тэхнічных нарматыўных прававых актаў, асобнага структурнага элемента тэхнічнага нарматыўнага прававога акта"
 
7. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 N 94
(Рэдакцыя ад 27.09.2010)
"Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў "Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, утрымання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах" і аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых тэхнічных нарматыўных прававых актаў, асобнага структурнага элемента тэхнічнага нарматыўнага акту"
 
8. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17.06.2010 N 67
"Аб зацвярджэнні Санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў "Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, утрымання і рэжыму дзейнасці санаторна-курортных арганізацый для дзяцей і дзяцей з бацькамі" і прызнанні страціўшымі сілу пастановаў Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2004 г. N 84 і ад 2 снежня 2005 г. N 212"
 
9. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2010
N 19
"Аб зацвярджэнні метадычнага дапаможніка па складанні бюджэтнага каштарысу арганізацыі аховы здароўя, якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту"
 
10. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2009 N 1748
"Аб зацвярджэнні тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь "Будынкі і збудаванні, будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека" (ТР 2009/013/BY)"
 
11. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2008 N 181
"Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. N 120 і ад 31 кастрычніка 2007 г. N 99"
 
12. Загад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 29.06.1998 N 237
(Рэдакцыя ад 11.12.2006, з змен. ад 31.08.2010)
"Аб зацвярджэнні дзяржаўных будаўнічых нормаў Рэспублікі Беларусь"
 
13. Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2011 N 40
"Аб зацвярджэнні Плана мерапрыемстваў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па выкананню Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011 - 2015 гады"
 
Усе вышэйпаказаныя нарматыўна-прававыя акты знаходзяцца на сайце