Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Пытанне: 

Пасля ўладкавання на працу (пасля заканчэння вучэльні трэба адпрацаваць 1 год) прапрацаваў 5 месяцаў, атрымаў 3 гр. інваліднасці (цукровы дыябет). У аддзеле кадраў сказалі, што працаваць нельга, пішы заяву аб звальненні. Што рабіць?

Адказ: 

Працуючым інвалідам наймальнікам ствараюцца неабходныя ўмовы працы і адпачынку ў адпаведнасці з індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі інвалідаў.

Умовы працы, у тым ліку аплата працы, рэжым працоўнага часу, якія ўсталёўваюцца ў калектыўным дагаворы (пагадненні) або працоўным дагаворы, не могуць пагаршаць становішча або абмяжоўваць правы інвалідаў у параўнанні з іншымі работнікамі.

арт. 22, Закон Рэспублікі Беларусь ад 11.11.1991 N 1224-XII (рэд. ад 16.11.2010) "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь"

Згодна з ч. 2 арт. 22 Закона, адмова ў заключэнні працоўнага дагавора або ў прасоўванні па службе, звальненне па ініцыятыве наймальніка, перавод інваліда на іншую працу без яго згоды па матывах інваліднасці не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, калі па заключэнню МРЭК стан яго здароўя перашкаджае выкананню прафесійных абавязкаў альбо пагражае здароўю і бяспецы працы іншых асобаў.

Гэта азначае, што медыцынскае заключэнне МРЭК аб устанаўленні інваліднасці можа служыць падставай для звальнення з ініцыятывы наймальніка па п. 2 арт. 42 ПК (неадпаведнасць працаўніка займанай пасадзе або працы, якая выконваецца, з прычыны стану здароўя, які перашкаджае працягу гэтай працы) пры выкананні наступных умоваў:

1) калі ў заключэнні МРЭК у абавязковым парадку утрымліваецца адказ на пытанне: ці проціпаказана працаўніку па стане яго здароўя выкананне той працы, якую ён выконваў да ўстанаўлення інваліднасці, - гэта значыць, калі адсутнічае неабходная працаздольнасць (прычым страта працаздольнасці павінна быць трывалай і працяглай);

2) калі немагчыма перавесці працаўніка з яго згоды на іншую працу, а таксама калі ў наймальніка адсутнічае праца, якую па стане здароўя працаўнік можа выконваць.

Такім чынам, не маючы Вашага заключэння МРЭК, раіць Вам, як паступіць у сітуацыі, якая склалася, - не ўяўляецца магчымым. Рэкамендуем уважліва азнаёміцца з заключэннем МРЭК і высветліць, ці ёсць у ім канкрэтнае ўказанне на тое, што Вам супрацьпаказаная менавіта гэтая праца з Вашым дыягназам.