Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Пытанне: 

Падкажыце, калі ласка, мне ампутавалі правую рабочую руку (анкалогія, зараз аналізы добрыя) вышэй за локаць. Якая група інваліднасці мне належыцца? Дзякуй.

Адказ: 

Грамадзянін накіроўваецца на медыка-сацыяльную экспертызу ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй арганізацыі аховы здароўя, якая аказвае яму медыцынскую дапамогу (далей - УКК).

Накіраванне пацыента ў МРЭК ажыццяўляецца пры выяўленні прыкмет інваліднасці незалежна ад працягласці часовай непрацаздольнасці.

(Раздзел 2, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2002 N 52/97 (рэд. ад 21.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выдачы i афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці ").

УКК накіроўвае грамадзяніна на медыка-сацыяльную экспертызу пасля правядзення неабходных дыягнастычных, лячэбных і рэабілітацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці дадзеных, якія пацвярджаюць устойлівае парушэнне функцыяў арганізма, абумоўленых захворваннем, наступствам траўмы ці дэфектам, і прывялі да абмежаванняў жыццядзейнасці.

Прызнанне грамадзяніна інвалідам ажыццяўляецца МРЭК пры правядзенні медыка-сацыяльнай экспертызы зыходзячы з комплекснай ацэнкі стану здароўя грамадзяніна на аснове клініка-функцыянальных, сацыяльна-бытавых, прафесійна-працоўных і псіхалагічных дадзеных з выкарыстаннем класіфікацыяў асноўных відаў парушэнняў функцыяў і асноўных крытэрыяў жыццядзейнасці.

(Раздзел 1, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").

Заключэнне МРЭК аб прызнанні грамадзяніна інвалідам або аб адмове ў прызнанні яго інвалідам, аб прычыне інваліднасці, працэнтах страты прафесійнай працаздольнасці, а таксама па iншых пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю МРЭК, прымаецца большасцю галасоў лекараў-экспертаў камісіі, якія праводзілі медыка-сацыяльную экспертызу, на аснове абмеркавання яе вынікаў.

(Раздзел 3, Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 N 97 (рэд. ад 16.11.2011) "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і крытэрах вызначэння групы і прычыны інваліднасці, пераліку медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і ступені страты іх здароўя").

Вы маеце права звярнуцца з пісьмовай заявай на імя загадчыцы Вашай паліклінікі з просьбай патлумачыць, на якой падставе ваш тэрапеўт не накіроўвае Вас на камісію МРЭК.

У выпадку, калі Вас накіруюць на камісію, Вы маеце права прыцягнуць да працы медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісіяў з правам дарадчага голасу лекараў-спецыялістаў, прадстаўнікоў камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, страхавых і іншых арганізацыяў.

(Арт. 21, Закон Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 N 422-З (рэд. ад 17.07.2009) "Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў").