Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Пытанне: 

Добры дзень! У мяне 3 група інваліднасці. У даведцы-дазволе на працу было ўказана, што дадзена абмежаванне ад працяглага знаходжання на нагах. У дадзены момант я працую настаўнікам-дэфектолагам на 0, 75 стаўкі (15 гадзін у тыдзень). Скажыце, калі ласка, ці магу я працаваць больш, чым на стаўку? Ці не супярэчыць гэта закону?

Адказ: 

На падставе пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 1 ліпеня 2011 года N 65 "Аб форме індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інвалідаў, зацвярджэнні палажэння аб парадку яе запаўнення і аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2009 г. N 10» «індывідуальная праграма рэабілітацыі (далей ІПР) запаўняецца спецыялістамі медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісій у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

 У выпадку вызначэння патрэбнасці інваліда ў стварэнні неабходных умоваў для яго працы паводле рэкамендаваных спецыяльнасцяў, прафесіяў, у ІПР паказваюцца гэтыя неабходныя ўмовы працы.

 У Вашай ІПР няма абмежаванняў па працягласці працоўнага часу, з Вашых словаў, толькі ёсць «абмежаванне па доўгім знаходжанні на нагах».

Што тычыцца заканадаўчага ўрэгулявання скарочанай працягласці рабочага часу, то яна ўстаноўлена артыкулам 114 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. N 296-З (далей Кодэкс) для асобных катэгорый работнікаў. «Інвалідам I і II групы усталёўваецца скарочаная працягласць рабочага часу не больш за 35 гадзін у тыдзень». Такім чынам, абмежаванняў па Вашай працы больш чым на стаўку (пры выкананні Вашай ІПР) дзеючым заканадаўствам не прадугледжана.

З прычыны вышэйсказанага, інфармуем Вас, што інвалідам з улікам ІПР забяспечваецца права працаваць у наймальнікаў са звычайнымі ўмовамі працы, а таксама ў спецыялізаваных арганізацыях, цэхах і на ўчастках (артыкул 283 Кодэкса).

Працоўным інвалідам наймальнік абавязаны ствараць умовы працы ў адпаведнасці з індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі інвалідаў, у тым ліку шляхам арганізацыі іх прафесійнага навучання на вытворчасці, працы ў надомных умовах (артыкул 287 Кодэкса).