Размер шрифта

  • Decrease
  • Normal
  • Increase
Горячая линия офиса
+375 (17) 355-08-29

 

Прэс-сустрэча аб безбар’ерным асяроддзі і даступнасці жылля

Паважаныя калегі!

Вельмі вострым на працягу многіх гадоў застаецца пытанне забеспячэння даступнасці і безбар’ернага жылля для людзей з інваліднасцю. Гэтая праблема не заўсёды вырашаецца толькі прыстасаваннем наяўнай інфраструктуры. Якія ёсць яшчэ варыянты? Абмен, будаўніцтва, купля ў старым жылым фондзе... Кожны з гэтых варыянтаў мае свае характэрныя асаблівасці і праблемы. Менавіта з гэтымі пытаннямі часта звяртаюцца людзі з інваліднасцю ў грамадскую прыёмную Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Важна разумець, што за кожным з выпадкаў стаіць лёс канкрэтнага чалавека, вымушанага часцяком “біцца” над сваёй праблемай доўгія месяцы, а то і гады. Кожны выпадак унікальны, але ў той жа час адна і тая ж праблема можа паўтарацца з мноствам людзей.

Так, напрыклад, вельмі востра цяпер стаіць пытанне абмену жылля для чалавека з інваліднасцю. Як ідуць справы ў Мінску і ў рэгіёнах? Ці ёсць розніца паміж абменам прыватызаванай і дзяржаўнай кватэры? Як рэгулююцца гэтыя пытанні заканадаўствам?

Што рабіць, калі чалавек з інваліднасцю бярэ крэдыт у банку і будуе сабе кватэру, а забудоўшчык загадзя не выконвае нормы безбар’ернага асяроддзя? Хто вінаваты і як выправіць сітуацыю?

Мы запрашаем вас абмеркаваць пытанні безбар’ернага асяроддзя і даступнасці жылля на прэс-сустрэчы з экспертамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Мерапрыемства адбудзецца 6 лютага 2014 года а 10.00 у кавярні “Фрэскі” (адрас: Мінск, вуліца Інтэрнацыянальная, 19, сайт – http://freski.vsemenu.by/). Для акрэдытацыі просьба выслаць заяўку ў адвольнай форме на адрас электроннай пошты [email protected] або патэлефанаваць +375 25 9717179, кантактная асоба – Таісія Пастухова.

Запрашаем прыняць удзел!

Дата: 
6 лютага 2014